Oncorhynchus tshawytscha — найбуйнейшы від ціхаакіянскіх ласосяў. Шырока распаўсюджаны назвы чавы́ча (ад , паходзіць з мовы іцельменаўНестерова Анна Семеновна, О РУССКИХ ЗАИМСТВОВАНИЯХ В ЯКУТСКОЙ РЫБОЛОВНОЙ ЛЕКСИКЕ ) і чыну́к ( у ЗША і КанадзеWhat is a Chinook Salmon?).

Апісанне Спіна, спінны і хваставы плаўнікі пакрыты дробнымі колападобнымі чорнымі плямамі. Ад іншых ласосяў адрозніваецца вялікім лікам (больш 15) шчэлепных пялёсткаў. Характэрны чорныя дзясны на ніжняй сківіцы, дробныя цёмныя плямы пакрываюць не толькі спіну і хваставое сцябло, але і абедзве лопасці хваставога плаўнікаЧавыча — ProstoZoo. У самца падчас нерасту колер цямнее, з’яўляюцца чырвоныя пляміны.

Вага дарослай рыбіны — ад 4,5 кг да 61,23 кг.Chinook (King) Salmon Identification & Information

Арэал Пашырана ў паўночнай частцы Ціхага акіяна паміж заходнім узбярэжжам ЗША і паўночнымі Японскімі астравамі, Курыламі, Камчаткай, прэсных вадаёмах Брытанскай Калумбіі, штата Вашынгтон, басейнах рэк Амур і АнадырРыба чавыча: где обитает и чем полезна.

Гаспадарчае значэнне Папулярны аб’ект прамысловага і спартыўнага рыбалоўства. У ЗША вырошчваецца ў аквакультурыChinook Salmon | National Wildlife Federation. У ежу выкарыстоўваюцца багатыя пратэінам мяса і ікра.

Літаратура Яржомбек, А. Образ жизни и поведение промысловых рыб. / А. А. Яржомбек. — М.: Изд-во ВНИРО, 2016.

Катэгорыя:Ласасёвыя