Барыс Мікалаевіч Суроўцаў (19.04.1902, Кіраўская вобласць — 27.04.1944, Гомельская вобласць) — камандзір аддзялення 99-га асобнага сапёрнага батальёна 69-й Чырванасцяжнай Сеўскай стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, старшы сяржант. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся 6 красавіка 1902 года ў горадзе Малмыж (цяпер Кіраўскай вобласці), у сям’і служачага. Скончыў 10 класаў. Вучыўся ў Кіраўскім педагагічным інстытуце. Працаваў сакратаром Малмыжскага раённага камітэта камсамола, настаўнікам. З 1935 года жыў ва ўзбекскім горадзе Самарканд, дзе працаваў загадчыкам вучэбнай часткай школы № 45.
У Чырвонай Арміі ў 1924—1927 гадах і са снежня 1941 года, закліканы Самаркандскім райваенкаматам Узбекскай ССР. У дзеючай арміі з красавіка 1942 года.
Камандзір аддзялення 99-га асобнага сапёрнага батальёна кандыдат у члены ВКП(б) старшы сяржант Барыс Суроўцаў пры фарсіраванні ракі Дняпро у раёне пасёлка гарадскога тыпу Радуль Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны 15 кастрычніка 1943 года пераправіў на лодцы на правы бераг Дняпра стралковую роту. Пасля чаго ўдзельнічаў у знішчэнні варожага дзота.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму сяржанту Суроцаву Барысу Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Камандзір узвода старшына Суроўцаў Б. Н. загінуў у баі 27 красавіка 1944 года. Пахаваны ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці Беларусі.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі.
Імем Героя названы школа № 45 у Самаркандзе, вуліца ў горадзе Малмыж, цеплаход. На доме, дзе нарадзіўся і жыў будучы Герой, а таксама на будынку Кіраўскага педагагічнага інстытута устаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Літаратура
Герои Советского Саюза — кировчане. Выпуск 2. Киров, 1978.
Казакова А. С. Ими гордится Родина. Ташкент, 1961. Салахутдинов Ф., Асанаў. М., Иосько. М. Звёзды Самарканда. Ташкент, 1968.
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Калінкавічах Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці