Кембрыджская пяцёрка — ядро сеткі савецкіх агентаў у Вялікабрытаніі, залучаных у 30-х гадах XX стагоддзя ў Кембрыджскім універсітэце савецкім разведчыкам Арнольдам ДэйчамСайт СВР РФ .
Склад Кім Філбі ()Гарольд Андриан Рассел «Ким» Филби — кодавае імя «Stanley», займаў высокія пасты ў SIS (MI6) і MI5. Дональд Мак-Лэйн ()Маклин Дональд Дюарт — «Homer», працаваў у міністэрстве замежных спраў Энтані Блант ()Антони Фредерик Блант — «Johnson», контрразведка, саветнік караля Георга VI Гай Бёрджэс ()Берджес Гай — «Hicks», контрразведка, міністэрства замежных спраў
Думкі пра пятага члена каманды разыходзяцца, аднак найболей папулярным «кандыдатам» з'яўляецца Джон Кернкрас ()Джон Кернкросс — міністэрства замежных спраў, ваенная разведка. Усе пяцёра займалі высокія пасты ў брытанскай разведцы і/ці дыпламатычных структурах, сетка была раскрыта, але ніхто не быў пакараныКэмбриджская «великолепная» пятёрка Рафаил КАШЛИНСКИЙ: АНГЛИЙСКИЕ АРИСТОКРАТЫ НА СЛУЖБЕ У КГБ [WIN]: Філбі, Маклін і Бёрджэс беглі ў СССР, Кернкрас і Блант засталіся ў Англіі, але не пераследаваліся ў судовым парадку.
Былы дырэктар ЦРУ Ален Далес зваў «Кембрыджскую пяцёрку» «наймацнейшай разведвальнай групай часоў Другой сусветнай вайны»Антонов В. С., Карпов В. Н. Тайные информаторы Кремля-2. С них начиналась разведка. — М.: ОЛМА-ПРЕСС Образование, 2003. — 416 с. — (Досье). С. 205..
Спасылкі Модин, Юрий «Судьбы разведчиков. Мои кембриджские друзья». ISBN 978-5-906947-81-9
Катэгорыя:Спецслужбы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР Катэгорыя:Кембрыджскі ўніверсітэт Катэгорыя:Крыніцы разведкі СССР