Ванч () — рака ў Таджыкістане, правы прыток ракі Пяндж (басейн Амудар’і).
Даўжыня ракі 103 км. Плошча вадазбору 2070 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 50 м³/с. Утвараецца зліццём двух вытокаў, якія пачынаюцца на Ванчскім хрыбце і хрыбце Акадэміі Навук. Працякае паміж Дарвазскім і Ванчскім хрыбтамі.
У даліне ракі знаходзіцца пасёлак Ванч — адміністрацыйны цэнтр Ванчскага раёна Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці. На рацэ маецца ГЭС.
Літаратура
Спасылкі Ванч // Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. Ванч // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
Катэгорыя:Рэкі Таджыкістана Катэгорыя:Басейн Амудар’і