Мікалай Джэмсавіч (Якаўлевіч) Ко́лі (; , Масква, Расійская імперыя — ) — савецкі архітэктарБольшая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 14. Киреев — Конго. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2009. — 751 с.: ил.: карт.. Правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (з 1950) і Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (з 1957).
Біяграфія Мікалай Колі нарадзіўся года ў Маскве, у сям’і шатландскага паходжання. Вучыўся з 1912 па 1922 год спачатку ў МВЖСД, затым у ВМАТЭМАЙСе. Пад кіраўніцтвам А. В. Шчусева ў 1913—1915 гг. працаваў над праектам Казанскага вакзала.
У 1923 годзе пад кіраўніцтвам І. У. Жалтоўскага працаваў над праектам комплексу УСГВ. У 1927—1932 гг. у складзе групы архітэктараў, якую ўзначальваў В. А. Вяснін, праектаваў Днепрагэс і сацгорад у Запарожжы.
Мікалай Колі аўтар праекта дома «Новая Масква» на Ленінградскім праспекце (1926 год, цяпер перабудаваны)Жылы дом кааператыва «Новая Масква» (№ 14) , Вялікага Каменнага моста, Новаарбацкага моста.
Сумесна з Ле Карбюзье ў 1928—1932 гг. працаваў у Парыжы і Маскве над праектам будынка Цэнтрасаюза.
Сумесна з архітэктарам К. Рабавым спраектаваў будынак Маскоўскага інстытута савецкага кааператыўнага гандлю Цэнтрасаюза СССР у раёне Сокал.
З 1933 года працаваў у якасці галоўнага архітэктара архітэктурна-праекціровачнай майстэрні № 6, праектаваў Цэнтральны стадыён СССР імя І. В. Сталіна ў Ізмайлаве, станцыі Маскоўскага метро — Смаленская, Парк Культуры (паўночны павільён), КіраўскаяШматпакутная станцыя, Павялецкая-КальцаваяБольшая советская энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 21. Кинестезия — Коллизия. 1953. 628 стр., илл.; 52 л. илл. и карт..
У час Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння Мікалай Колі распрацоўваў планы рэканструкцыі гарадоў ЦверыВОЗРОЖДЕННЫЙ ГОРОД , Мінска (1945)Праспект для рабочых «Літаратурная газета», Рыгі (1946). Працы па распрацоўцы генеральнага плана аднаўлення і развіцця Калініна (так называлася Цвер з 1931 па 1990 год) пачаліся ў 1944 годзе. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» (1944), праекта стадыёна «Дынама» ў Мінску (1947—1954).
Сумесна з прафесарам І. Д. Мельчаковым Мікалай Колі распрацаваў праект магілы М. І. Калініна.
З 1935 па 1951 год узначальваў Маскоўскае аддзяленне Саюза архітэктараў.
У 1924—1941 гадах выкладаў у Маскоўскім тэхнічным універсітэце імя Баўмана, з 1931 па 1941 у Маскоўскім архітэктурным інстытуце.
Памёр Мікалай Джэмсавіч Колі 3 снежня 1966 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках.
Гл. таксама Канструктывізм у архітэктуры Масквы
Літаратура
Архитектор Н. Я. Колли // «Архитектура СССР», 1964, № 12.
Спасылкі
Як мы будавалі метро. Архітэктура метро Сеткавая версія энцыклапедыі «Масква» выдання 1980 года
Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Пахаваныя на Увядзенскіх могілках Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Архітэктары Цверы Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Горадабудаўнікі Катэгорыя:Выкладчыкі МАРХІ Катэгорыя:Выкладчыкі МДТУ Катэгорыя:Архітэктары рускага авангарда Катэгорыя:Члены Саюза архітэктараў СССР Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі архітэктуры СССР