«Silence, Night & Dreams» () — музычны твор Збігнева Прайснера для хора, аркестра і салістаў, выдадзены ў 2007 годзе лэйблам . Твор напісаны па матывах біблейскай «Кнігі Ёва». У запісе прымала ўдзел вакалістка гурта «Madredeus» Тэрэза Салгейру. Сусветная прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася ў Афінах 4 верасня 2007 года ў гістарычным амфітэатры Адэон Герода Атыка ў Акропалі.

Стваральнікі Кампазітар — Збігнеў Прайснер

Выканаўцы: Аркестр — (дырыжор ) Хор — (дырыжор ) Салістка — Тэрэза Салгейру Арфа — Анна Сікорзак Олек Фартэпіяна — Вібрафон — — Яцак Асташэўскі Арган Хаманда — Скрыпка — — — Аласдэр Малой Гітара — Гітара — Міч Далтан Бас-гітара —

Спіс кампазіцый

Выхад Канцэрты Сусветная прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася 4 верасня 2007 года ў гістарычным амфітэатры ў Афінскім акропалі. Галоўным дырыжорам канцэрту выступіў сам Прайснер. Пад яго началам твор выконвалі , Хор Афінскага ўніверсітэту (дырыжор Нікас Мальярас), спевакі-салісты Тэрэза Салгейру і Томас Калі, а таксама група польскіх, шведскіх і англійскіх салістаў-інструменталістаў. Другая частка канцэрту ў Афінах праходзіла пад кіраўніцтвам Андрэаса Піларынаса і ўяўляла сабой сюіту з саўндтрэкаў Прайснера, у тым ліку прагучалі кампазіцыі з фільмаў «Падвойнае жыццё Веранікі» і «Тры колеры: Сіні».

Брытанская прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася 2 снежня 2007 года ў Канцэртнай зале ў Лондане. Твор выконваўся і пад кіраўніцтвам Прайснера. Сюітай саўндтрэкаў Прайснера ў другой частцы канцэрта кіраваў дырыжор Крыс Расман. Гэты канцэрт быў часткай цыклу «Barbicans Only Connect».

Польская прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася 10 снежня 2007 года ў на ў Плоцку. Пад кіраўніцтвам Прайснера твор выконвалі і Хор Польскага радыё (Кракаў). Сюітай саўндтрэкаў Прайснера ў другім аддзяленні канцэрта дырыжыраваў .

Французская прэм’ера «Silence, Night & Dreams» адбылася 19 сакавіка 2008 года ў у Парыжы. Твор выконваўся і хорам «Carpe Diem» пад кіраўніцтвам Прайснера пры ўдзеле Тэрэзы Салгейру. Сюітай кінамузыкі ў другім аддзяленні канцэрта кіраваў Крыс Расман. Прадзюсарам канцэрту выступіў Жыль Гюго з кампаніі «Silence!».

Яшчэ адзін заўважны канцэрт адбыўся 10 верасня 2008 года ў Тэатры Зямлі ў Салоніках, Грэцыя. Пад кіраўніцтвам Прайснера твор выконвалі Сімфанічны аркестр муніцыпалітэта Волас і Змешаны хор Салонікаў (дырыжор ). Сюітай кінамузыкі ў другім аддзяленні канцэрта дырыжыраваў Ёахім Вальцавіяс. Канцэрт прасоўваўся кампаніяй «Intershow» у межах цыклу «43 Dimitria».

Выпуск альбома Альбом «Silence, Night & Dreams» быў выпушчаны ў 2007 годзе лэйблам «». Альбом атрымаў досыць высокую папулярнасць у Польшчы, і 16 студзеня 2008 года «» прысудзіў альбому статус залатога дыска.

Аналіз Крытыкі знаходзілі падабенства «Цішы, ночы і мрояў» з музыкай грэчаскай кампазітаркі . Выбар інструментаў для аблігата адсылае да творчасці 1980-х гадоў.

Прайснер у інтэрв’ю назваў гэты альбом «музыкай для неіснуючага фільма».

Выкарыстанне музыкі Пачынаючы з самога году выпуску альбома, асобныя яго трэкі перыядычна траплялі ў разнастайныя альбомы-кампіляцыі. ГодАльбомКампазіцыі2007Various — «Aangenaam... Klassiek - Editie 2007»«To Know»2013 — «Muzyka Ciszy»«Silence, Night & Dreams»

Крыніцы

Спасылкі «Silence, Night & Dreams» на сайце «AllMusic» «Silence, Night & Dreams» на сайце «Discogs» «Silence, Night & Dreams» на сайце «Soundtrack Collector» «Silence, Night & Dreams» на сайце «Wise Music Classical» Агляд «Silence, Night & Dreams» на сайце «The Times»

Катэгорыя:Альбомы 2007 года Катэгорыя:Альбомы Збігнева Прайснера