thumb|SMD-кампаненты на плаце Электро́ніка – раздзел тэхнікі, які займаецца вытворчасцю, перасылкай і пераўтварэннем сігналаў праз дрот, электрычнасць або электрамагнітнае поле; навука пра выкарыстанне электрычных прылад, а таксама раздзел фізікі, які разглядае працэсы, што адбываюцца пры пераносе зараджаных часціц праз розныя асяроддзі.

Гісторыя электронікі Гістарычна электроніка з'явілася як радыётэхнікі – першымі электрычнымі прыладамі былі радыёперадатчыкі і радыёпрыёмнікі ў часы Першай сусветнай вайны. Электроніка развіваецца з дапамогай электратэхнікі, электрахіміі, інфарматыкі, тэлекамунікацыі і г.д.

На сучасным этапе электроніка развіваецца ў разнастайных кірунках, з прычыны вялікай запатрабаванасці ў сучасным жыцці. Акрамя радыётэхнікі асноўныя кірункі таксама оптаэлектроніка, тэлекамунікацыя, лічбавая электроніка, мікраэлектроніка, лазеры. Высокага ўзроўню развіцця электроніка дасягнула дзякуючы адкрыццям у фізіцы (паўправаднікі, оптыка, магнетызм), хіміі і матэматыцы.

Электронныя кампаненты

Пасіўныя элементы Цвёрдацельныя Рэзістар Кандэнсатар Катушка Індуктыўнасці Трансфарматар Варыстар

Актыўныя элементы Вакуумныя Электронныя лямпы Цвёрдацельныя Дыёд Транзістар Рэзістар Тырыстар Семістар Інтэгральная схема

Элементы адлюстравання Электронна-прамянёвая трубка Вадкакрышталічны дысплей Святлодыёд

Электраакустычныя элементы Мікрафон Дынамік П'еза датчык

Фотаэлектрычныя элементы Фотадыёд Фотарэзістар Фотатранзістар Оптапара Сонечная батарэя

Тэрмаэлектрычныя элементы Тэрмапара Тэрмістар

Антэнныя прылады Антэна

Аналагавыя прылады Узмацняльнік Фільтр Генератар Мультывібратар Рэле Фазаінвертар Крыніца сілкавання

Лічбавыя прылады Трыгер Мультыплексар Мікрапрацэсар

Гл. таксама

Нувістар

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы