Уолтар Квінцін Грышам (;  — ) — амерыканскі палітык, 33-і дзяржаўны сакратар ЗША, 35-ы міністр фінансаў ЗША.

Уолтэр Грышам нарадзіўся ў Крэндалі, Індыяна, у сям’і палкоўніка Уільяма Грышама і яго жонкі Сары Дэвіс. Грышам два гады правёў у акадэміі ў Калідоне і год ва ўніверсітэце Індыяны ў Блюмінгтоне. Потым ён вывучаў права і ў 1854 годзе быў дапушчаны да юрыдычнай практыкі ў судзе. На прэзідэнцкіх выбарах 1856 года Грышам прымаў актыўны ўдзел у якасці прэс-сакратара штаба Рэспубліканскай партыі. У 1860 годзе быў абраны ў якасці кандыдата ў Палату прадстаўнікоў ад штата Індыяна.

У 1861 годзе, з пачаткам Грамадзянскай вайны, Грышам стаў камандзірам 53-га пяхотнага палка. У 1862 годзе ўдзельнічаў у аблозе Віксбурга. У 1863 годзе, у сувязі з павышэннем, атрымлівае пад камандаванне федэральныя войскі ў Натчэзе, Місісіпі. У 1864 годзе камандаваў 17-м вайсковым корпусам, а ў 1865 годзе Грышаму прысвойваюць званне генерал-маёра.

У 1884 і 1888 гадах Грышам вылучаў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. У 1892 годзе прэзідэнт Гровер Кліўленд прызначае Грышама на пасаду Дзяржсакратара. Гэтую пасаду ён будзе займаць аж да самай сваёй смерці 28 траўня 1895 года.

Пахаваны Уолтэр Грышам быў на Арлінгтанскіх нацыянальных могілках.

Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША Катэгорыя:Міністры фінансаў ЗША Катэгорыя:Генерал-маёры ЗША