Аляксей Паўлавіч Сітнікаў ( — ) — расійскі і беларускі інжынер-архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 299.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1836 годзе.
Тэхнічную адукацыю атрымаў у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы (1852-58) і, скончыўшы курс з адзнакай, з чынам калежскага сакратара, быў вызначаны ў Варонежскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію.
Пасля гэтага прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення наўгародскага губернскага праўлення (1865). У наступным годзе атрымаў званне архітэктара і ўзяў на сябе надзор за помнікам тысячагоддзя Расіі (1866). Праз тры гады ўзведзены ў званне інжынер-архітэктара і ў хуткім часе прызначаны архітэктарам дзяржаўных конскіх заводаў (1870). Далей прызначаны звыштатным тэхнікам будаўнічага аддзялення варонежскага губернскага праўлення (1873), а потым паслядоўна: малодшым інжынерам таго ж будаўнічага аддзялення і магілёўскім губернскім інжынерам.
У час працы на апошняй пасадзе, памёр на 40-м годзе жыцця.
Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Варонежа Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі