Царква ў гонар Сабора Беларускіх Святых — праваслаўны храм у аграгарадку Любань Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Афіцыйны адрас: вул.Кастрычніцкая, 5, аг.Любань, Вілейскі р-н, Мінскай вобл. 223810
Гісторыя Царква пабудавана з дрэва ў 2003 годзе, асвячоная ў 2004 годзе ў гонар Сабора беларускіх святых. Будавалі яе за ахвяраваннi мясцовых жыхароўПрайсціся па былым парку шляхціца Любанскага, знайсці любецкі валун – турыстычны маршрут па заходняй Вілейшчыне // Рэгіянальная газета. 6 красавіка 2014 года менавіта тут упершыню ў Вілейскім раёне, і ва ўсёй Мінскай вобласці, адслужылі літургію на беларускай мовеУпершыню на беларускай мове літургію адслужылі ў Любані на Вілейшчыне // Рэгіянальная газетаБогаслужэнні па-беларуску будуць праходзіць у Любані штомесяц // Рэгіянальная газета.
Архітэктура
Маляўнічую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма фарміруе пластычнае дахавае пакрыццё, цыбулепадобнае шматкупалле: 5 галовак над шатровым дахам кубападобнай малітоўнай залы, макаўкі над вальмай апсіды і над шатром званіцы, чацвярык якой урэзаны ў 2-схільны дах прытвора. Брусчатыя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Царква Сабора Беларускіх Святых (Любань, Вілейскі раён) на сайце Маладзечанскай епархіі
Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Любань (Вілейскі раён) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Лук’янчыка