Зінаіда Мікалаеўна Ле́ўчанка (, г. Новачаркаск — ) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1971).
Біяграфія Нарадзілася 3 сакавіка 1925 г. у г. Новачаркаску Растоўскай вобласці (РСФСР) у сям’і служачага. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня 1942 г. працавала ў прыфрантавых авіярамонтных майстэрняхЛевченко Зинаида Николаевна (1925, Расія – 1980).
Скончыла ў 1949 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Валгаградзе, з 1951 па 1974 г. — архітэктарам у Брэсцкім філіяле Белдзяржпраекта, галоўным архітэктарам майстэрні, да 1980 г. галоўным спецыялістам-архітэктарам тэхаддзела ў Брэстграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года.
Творчасць Галоўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў. Асноўныя работы ў Брэсце: жылы дом на плошчы імя Леніна (1959), кафэ «Маладзёжнае» па вул. Савецкай (1960), дом будаўнічых арганізацый (1966), гасцініца «Беларусь» (1971), комплекс Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, эксперыментальная сярэдняя школа № 10 з архітэктурна-мастакім ухілам па вул. Маскоўскай (1979, абодва ў сааўтарстве), забудовы вул. Набярэжнай, адміністрацыйнага будынка трэста № 8 Мінпрамбуда БССР, гандлёвага цэнтра мікрараёна «Усход», праект размяшчэння жылога і культурна-бытавога будаўніцтва (1959—1965), праект дэталёвай планіроўкі Паўднёвага жылога раёна (1962).
Узнагароды Узнагароджана медалямі: «За абарону Каўказа», «За Перамогу над Германіяй», «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна».
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны