Камсамо́лец () — востраў у архіпелагу Паўночная Зямля. Тэрыторыя Расіі.
Плошча вострава складае 9600 км². Знаходзіцца паміж Карскім морам і морам Лапцевых. Ад вострава Кастрычніцкай Рэвалюцыі аддзелены пралівам Чырвонай Арміі, ад вострава Піянер — пралівам Юны. Берагавая лінія звілістая і ўтварае вялікую колькасць бухт і заліваў. Рэльеф узгорысты. Вышыні да 781 м (гара Акадэміі Навук). Каля 2/3 плошчы вострава займаюць ледавікі, у т.л. ледавік Акадэміі Навук.
Літаратура
Спасылкі Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. Северная Земля // Острова мира
Катэгорыя:Астравы Краснаярскага края Катэгорыя:Незаселеныя астравы