Леў Пятровіч Мацке́віч (, — ) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1963)Почётные звания // Беларускі саюз архітэктараў.
Біяграфія Скончыў у 1923 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1930 годзе Маскоўскі межавы інстытут, у 1936 — Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў землеўпарадчыкам у Маскве, Растове-на-Доне. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 года ў Беларусі: у 1945—1948 гадах намеснік начальніка Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ БССР у Мінску, з 1948 года галоўны архітэктар Мінска і нач. Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінгарвыканкама. 3 1962 года выкладчык кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, дацэнт.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1945 года. У 1958-1961 — старшыня праўлення СА БССР. Член КПСС з 1948 года.
Творчасць Асноўныя работы: генплан Масквы (1935, у сааўтарстве), праекты забудовы 1-й Мяшчанскай вуліцы і плошчаў Яраслаўскай і Краснаваротскай (1937—1939, кіраўнік брыгады), адміністрацыйнага будынка інстытута «Электрахіммет» (1936—1937, у сааўт.) у Маскве; генплан цэнтральнай сядзібы саўгаса «Культура» Разанскай вобласці (1940—1941), генпланы Оршы (1946), Полацка (1946—1947); праекты забудовы плошчаў Леніна (цяпер пл. Незалежнасці; 1947) і Я. Коласа (1947—1951), праспекта Ленінскага (1947—1951), забудовы праспекта Машэрава (1954), вул. Маскоўскай (1948), Казлова (1955), Цэнтральнай пл. (цяпер пл. Кастрычніцкая; 1950—1955), праекты дэталёвай планіроўкі Мінска (да 2000 года), забудовы 2 кварталаў па вул. Даўгабродскай (1954—1955, усе ў сааўтарстве) у Мінску. У 1958—1961 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі.
Творы Сярод апублікаванага: Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. — Мн., 1966. (у сааўтарстве).
Памяць
Імя галоўнага архітэктара Мінска (1947–1960) Льва Мацкевіча ў 2025 годзе нададзена адной з вуліц у Мінску (; ).
Літаратура
Спасылкі Мацкевіч, Леў Пятровіч (архітэктар ; 1903—1968) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі МАРХІ Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Старшыні Беларускага саюза архітэктараў