Аляксей Лаўрык (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Сын беларускага футбаліста, іграка нацыянальнай зборнай Андрэя Лаўрыка.

Клубная кар’ера Нарадзіўся і пачаў займацца футболам у Маскве, дзе гуляў яго бацька. Займаўся ў школе маскоўскага «Дынама», пакуль у 2012 годзе разам з сям’ёй не вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да «Мінска».

У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль сталічнага клуба, а ў сезоне 2018 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 27 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды», калі выйшаў на замену ў другім тайме і ўсталяваў канчатковы лік 3:0. 24 жніўня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (0:0). У кастрычніку і лістападзе 2018 года ўдзельнічаў у Юніёрскай лізе УЕФА. У 2019—2020 гуляў у асноўным за дубль, зрэдку з’яўляўся ў асноўнай камандзе «Мінска».

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск» і неўзабаве стаў іграком «Энергетыка-БДУ». Пачынаў сезон 2021 на лаўцы запасных, летам з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, з верасня стаў выхадзіць на замену. У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйграць сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі. У снежні 2022 года, калі Аляксандр Свірэпа пакінуў клуб, стаў капітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Энергетыкам-БДУ».

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна папоўніў склад каманды.

Міжнародная кар’ера У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, быў іграком асновы.

У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3).

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2024 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Мінск 14 2 2018 Д1 Мінск 6 0 2019 Д1 Мінск 1 0 2020 Д1 Мінск 1 0 2021 Д1 Энергетык-БДУ 19 0 2022 Д1 Энергетык-БДУ 28 2 2023 Д1 Энергетык-БДУ 26 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна