Арсеній Канцадайлаў (нар. , ) — расійскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2017 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак тады так і не згуляў за яе.

Да сезона 2018 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 чэрвеня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (2:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Усяго ў сезоне 2018 дзесяць разоў выйшаў на поле ў асноўнай камандзе (8 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку). З лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы.

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў «Мінск», і ў красавіку 2019 года стаў іграком клуба «Ашмяны-БДУФК», дзе замацаваўся ў аснове. У жніўні 2019 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ», дзе звыйчана выхадзіў на замену. У лютым 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам. Пазней трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, і нападнік у сакавіку папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе ў сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з рэчыцкім «Спадарожнікам». Хутка замацаваўся ў аснове рэчычан. У ліпені 2021 года перайшоў у «Слуцк», дзе таксама замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам.

У студзені 2023 года пакінуў «Слуцк» і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама». У жніўні 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў дзяржынскі клуб.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Мінск 7 0 2016 дубль Мінск 29 4 2017 дубль Мінск 28 6 2018 Д1 Мінск 8 0 2019 (1) Д3 Ашмяны-БДУФК 14 6 2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ 10 1 2020 Д2 Ашмяны-БДУФК 24 6 2021 (1) Д1 Спадарожнік 15 3 2021 (2) Д1 Слуцк 14 1 2022 Д1 Слуцк 26 5 2023 (1) Д1 Дынама 10 0 2023 (2) Д2 Арсенал 16 4

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск