Алію Абубакар (нар. ) — нігерыйскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Хан-Тэнгры» з Алматы.
Клубная кар’ера У снежні 2014 года падпісаў трохгадовы кантракт з ізраільскім клубам «Ашдод», аднак па закачэнні сезона 2014/15 пакінуў каманду пасля яе вылету з элітнага дывізіёна. У пачатку 2016 года выступаў туніскі клуб «Бізертэн», пасля перайшоў у фінскі КуПС. Сезон 2017 правёў у грузінскай «Дзіле». У красавіку 2018 года зноў накіраваўся ў Фінляндыю, стаўшы іграком «ПС Кемі».
У ліпені 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Слуцк»Нигерийский защитник Абубакар стал игроком "Слуцка", дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом. У ліпені 2019 года пакінуў беларускую камандуАлию Абубакар покинул "Слуцк" і неўзабаве стаў іграком данецкага «Алімпіка»«Олимпик» объявил о подписании экс-защитника «Слуцка» Абубакара. Аднак, за данецкі клуб згуляў толькі ў двух матчах і ўжо ў лістападзе таго ж года пакінуў каманду.
У студзені 2020 года папоўніў склад карагандзінскага «Шахцёра»«Шахтер» подписал победителя юношеского чемпионата мира, аднак згуляў толькі ў адным матчы і ў ліпені таго ж года далучыўся да «Акжэтпеса». У сакавіку 2021 года стаў іграком «Жэтысу», дзе гуляў да лета.
У верасні 2022 года далучыўся да баснійскага «Радніка» з Хаджычаў, а ў сакавіку 2023 года вярнуўся ў Казахстан, папоўніўшы склад першалігавага «Хан-Тэнгры».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую зборную Нігерыі на чэмпіянаце свету да 17 гадоў у ААЭ ў 2013 годзе, дзе разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам.
Дасягненні Чэмпіён свету да 17 гадоў: 2013
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Нігерыі Катэгорыя:Ігракі ФК Ашдод Катэгорыя:Ігракі ФК Бізертэн Катэгорыя:Ігракі ФК КуПС Катэгорыя:Ігракі ФК Дзіла Горы Катэгорыя:Ігракі ФК ПС Кемі Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Акжэтпес Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган Катэгорыя:Ігракі ФК Раднік Хаджычы Катэгорыя:Ігракі ФК Хан-Тэнгры Алматы