Ві́ледзь, Ві́ляць (, )Кобыльченко Л. В. Виледь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Архангельскай вобласці, левы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).
Даўжыня ракі — 321 км. Плошча вадазбору — 5.610 км². Сярэдні расход вады каля вёскі Інаеўская складае 40,7 м³/с, аб’ём сцёку 1,28 км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці ва ўсходняй частцы Архангельскай вобласці. Упадае ў Вычагду за 48 км ад яе вусцяРека Виледь (Вилять) // Государственный водный реестр РФ, каля вёскі Баркі (Котласкі раён). Рака мае раўнінны характар. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Суднаходная на асобных участках у ніжнім цячэнні.
Прытокі: Кумандыш, Бярозаўка, Вялікі Луч, Азёрніца, Кена, Калас, Вохта, Гарэлая, Нарчуг, Пыела, Васіна, Нырамка і інш.
Каля ракі сёлы Ільінска-Подамскае, Нікольск, вёска Пенкіна і іншыя населеныя пункты.
Літаратура
Спасылкі
Река Виледь (Вилять) // Государственный водный реестр РФ Кобыльченко Л. В. Виледь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Басейн Паўночнай Дзвіны