ААТ «Малочны Мір» () — беларуская кампанія па вытворчасці малака, якая размешчана ў Гродна.
Апісанне Спецыялізуецца на вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі, марожанага, масла, сыроў цвёрдых, мяккіх, плаўленых. Акрамя таго, у аб’ёме вытворчасці маецца немалая доля прадукцыі, што выпрацоўваецца не з малака: вада, напоі, маянэз. З’яўляючыся прадпрыемствам бесперапыннага цыкла вытворчасці, перапрацоўвае парадку 730 т малака ў суткі, налічваючы ў сваім асартыменце больш за 200 відаў прадукцыі.
Гісторыя У 1938 створаны Гродзенскі гарадскі малочны камбінат. Вытворчыя магутнасці камбіната складалі да 10 тон у змену. У мэтах пашырэння і павелічэння аб’ёмаў вытворчасці ў 1967 годзе была праведзена першая рэканструкцыя, якая дазволіла павялічыць вытворчую магутнасць да 50 тон малака ў змену. У 1993 годзе была праведзена другая значная рэканструкцыя, якая дазваляе прадпрыемству вырабляць да 240 тон у суткі. У лістападзе 1996 года Гродзенскі малочны камбінат быў ператвораны ў ААТ «Гродна Малкамбінат». Згодна рашэння Адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» ад 22 мая 2007 года № 30 ААТ «Гродна Малкамбінат» перайменаваны ў ААТ «Малочны Мір».
Узнагароды Ордэн Працоўнай Славы (2023)Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прадпрыемствы Гродна Катэгорыя:Вытворцы напояў Беларусі Катэгорыя:Вытворцы малочных прадуктаў Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі