Наўля () — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Наўлінскага раёна Бранскай вобласці Расіі. Размешчаны на рацэ Наўлі, прытоку Дзясны. Вузлавая чыгуначная станцыя, за 53 км на поўдзень ад Бранска. Заснаваны ў 1904 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Кіеўска-Варонежскай чыгункі. З 1938 года — пасёлак гарадскога тыпу.
Назва Назва Наўля ад назвы дзесенскай ракі Наўлі, на якой паселішча паўстала.
Рачная назва балцкага паходжання. Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — назва ракі Наўля (прыток сожскага Астра, на ўсходзе ад Рослаўля).
Ад індаеўрапейскага *nāṷ- «смерць, мярцвяк». У непасрэднай блізкасці да сожскай Наўлі (сцякаюць з аднаго ўзвышша) — дзесенская рака Мярцвіца, назва якой, як мяркуецца, калькуе назву НаўліВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 197.. Рэчкі з назвай Мярцвіца таксама на поўначы і на поўдні ад Мсціслава (прытокі сожскай Віхры і сожскай Чорнай Натапы).
З назвай дзесенскай і сожскай Наўляў звязваюць таксама назву возера Наўліца (Наўліцкае) пад Полацкам.
Адпачатная балцкая форма гэтых назваў — *Navi̯a (Nauja). Яе значэнне — «Мёртвая (рака)».
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін, расійскі філосаф
Крыніцы
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Бранскай вобласці