Павел Паўлавіч Рудаўскі — грамадзянскі інжынер, архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 292.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1859 годзе. З прыватнага рэальнага вучылішча паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1876 годзе. Атрымаўшы па заканчэнні курса ў 1885 годзе званне грамадзянскага інжынера і права на чын XII класа, П. Рудаўскі быў запрошаны інжынерам у чэрдыньскае павятовае земства Пермскай губерні і займаўся тут таксама прыватнаю практыкай, а потым, у 1891 годзе пераведзены малодшым інжынерам у архангельскае будаўнічае аддзяленне. Гэту пасаду займаў да 1892 года. Акрамя гэтага ён складаўся членам камітэта па пабудове архангельскага тэхнічнага вучылішча, членам таварыства чырвонага крыжа і членам вольнага пажарнага таварыства ў г. Архангельску.

З 1892 года і прынамсі да 1898 года займаў пасаду малодшага архітэктара ў магілёўскім губернскім будаўнічым аддзяленніПамятная книжка Могилевской губернии на 1898. С. 37 . Не пазней 1903 года стаў магілёўскім Памятная книжка Могилевской губернии на 1903. С. 13 , гэтую пасаду займаў да 1906 годаПамятная книжка Могилевской губернии на 1906. С. 36 .

З 1906 па 1911 — губернскі інжынер губернскага будаўнічага аддзялення УфыРУДАВСКИЙ Павел Павлович // Историческая Энциклопедия . З 1911 па 1919 (?) — губернскі інжынер інжынер Харкава.

Творчасць

Аўтар праектаў грамадзянскіх і інжынерных збудаванняў у Чэрдыні, Архангельску, Казані, Уфе. У гісторыю рускага дойлідства ўвайшоў, як аўтар канчатковага варыянта конкурснага праекта народнага дома імя С. Ц. Аксакава ва Уфе (1909—1912) — самага буйнога на Урале, які прадстаўляў новы тым архітэктуры народнага дома ў масштабе ўсёй Расіі, цяпер у гэтым будынку змяшчаецца .

Асобныя творы

Шэраг пабудоў у г. Чэрдыні, якія захаваліся і цяпер фарміруюць ансабль гістарычнага цэнтра горада. Рудавский Павел Петрович : Прыхадское вучылішча (сучасны адрас вул. Юрганаўская, 58) Драўляны мост цераз р. Мураваны дом і лаўкі з каморамі «таварыства спажыўцоў» Мураваны трохпавярховы дом Мураваная двухпавярховая багадзельня на 20 чалавек (сучасны адрас вул. Савецкая, 20) Мураваныя двухпавярховыя казармы для мясцовай каманды Дом сп. Краус у г. Казані Праекты: Сельская бальница Драўляная бальніца ў г. Салікамску Медна-плавільны завод сп. Базілеўскага Лагерныя баракі з земляных цаглін у г. Саратаве на мысе Гарадзецкім у Белым морыФатаграфія маяка на мысе Гарадзецкім ва Уфе (саўм. з К. А. Гуськовым да 1912 кіраваў будаўніцтвам)РУДАВСКИЙ Павел Павлович//Башкирская энциклопедия

Літаратура

Зодчий, 1909. № 5, № 44; 1911. № 32 Адрес-календарь и справочная книжка Уфимской губернии на 1907 г. Уфа, 1907. Звагельская В. Е.. Институт истории и археологии УрО РАН, 1998—2004.

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Архангельска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Казані Катэгорыя:Архітэктары Пермскага края Катэгорыя:Архітэктары Харкава Катэгорыя:Архітэктары Уфы