Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дубраўская сярэдняя школа Пухавіцкага раёна» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Дубраўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

1903—1991 Згодна архіўных дадзеных школа ў вёсцы Сінча была адкрыта ў 1903 годзе. Гэта была школа царкоўнай граматы, дзе вывучалі Закон Божы, арыфметыку, пісьмо і чытанне па кнізе «Сеятель». Першымі настаўнікамі былі: Пілуй Іван Сцяпанавіч, Копшык Соф’я, Матусевіч Марыяю.

Пасля 1917 года школа атрымала статус пачатковай. Па дадзеным архіва ў 1921—1923 гг. Настаўнікамі ў школе працавалі Тарасевіч Стэфан і Крывіцкі Кіпрыян Сямёнавіч.

У 1931 годзе школа была пераўтворана ў сямігадовую. У гады Другой сусветнай вайны школа не дзейнічала. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе ў Сінчы зноў пачала працаваць пачатковая школа, затым з 1948 навучальнага года сямігодка, а ў 1962 годзе Сінчанская школа стала васьмігадовай.

Спачатку школа размяшчалася ў двух драўляных памяшканнях. Але ў 1965 годзе сіламі бацькоў, настаўнікаў і вучняў, з дапамогай калгаса «Прагрэс» быў пабудаваны новы цагляны будынак на 240 месцаў. Сінчанская васьмігадовая школа праіснавала да жніўня 1991 года. З 1950 па 1991 год школа выпусціла больш за 800 вучняў.

1991 Дубраўская сярэдняя школа пачала дзейнічаць з 1991 года. Першы выпуск-1992 год. Колькасць выпускнікоў за 27 гадоў — 308.З іх медалістаў − 13 з залатой медаллю — 4,з сярэбранай — 9. 37 выпускнікоў абралі прафесію педагога. З іх 4 працуюць ДУА «Дубраўская сярэдняя школа». У школе на 1 верасня 2018 года навучаецца 90 вучняўhttp://dubrovka.ucoz.net/index/0-2.

Вядомыя выпускнікі Эмануіл Вікенцьевіч Луцэвіч — беларускі вучоны. Доктар медыцынскіх навук (1970).

Дырэктары школы Мікітаўна Мерчанка Валянціна (пасля вайны да 1950), Вера Ўладзіміраўна Верына (з 1950), Клара Аляксееўна Кукіна, Ядзвіга Іосіфаўна Навіцкая (Варапай), Віктар Пятровіч Федзічкін (1991 — ?), Н. М. Палівода, Андрэева Валянціна Фёдараўна.

Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Катэгорыя:Дубраўская сярэдняя школа Пухавіцкага раёна Катэгорыя:1903 год у Беларусі