Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў (нар. , Манчагорск, Мурманская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971), дацэнт (1974).

Біяграфія Пасля сканчэння ў 1960 годзе БПІ працаваў у 1960—1973 гадах архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект». З 1973 года — загадчык кафедры, з 1983 года — дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута. 3 1988 года — кіраўнік архітэктурнай майстэрні «Белдзяржпраекта».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Член КПСС з 1965 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Аўтар спартыўнага комплексу Усесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» (1978), жылога дома па вул. Чарвякова (1971) у Мінску, гасцініцы «Гарызонт» (1980), 64-кватэрны жылы дом па вул. Савецкай (1979) у Баранавічах, актавай залы Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1962). У сааўтарстве выканаў праекты Мінскага Палаца спорту (1966), Палацаў спорту ў (1967), (1974), Палаца культуры ў Салігорску (1968) і інш.

Вывучае праблемы развіцця архітэктуры мнагамэтавых відовішчных і спартыўных збудаванняў.

Аўтар больш 40 друкаваных публікацый, у т. л. манаграфій: «Архітэктура ўніверсальных відовішчна-спартыўных зал» (Мінск, 1980), «Архітэктура грамадскіх будынкаў Беларусі» (Мінск, 1985).

Узанагароды ордэн «Знак Пашаны» (1966), Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1966).

Бібліяграфія Архитектура универсальных зрелищно-спортивных залов. Мн., 1980; Архитектура общественных зданий Белоруссии. Мн.. 1985.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Баранавічаў Катэгорыя:Архітэктары Чалябінска Катэгорыя:Архітэктары Валгаграда Катэгорыя:Архітэктары Салігорска