Чу́я (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Алтай, правы прыток ракі Катунь (басейн ракі Об).
Даўжыня ракі 320 км. Плошча вадазбору 11 200 км². Утвараецца зліццём рэк Правая Багуты і Левая Багуты на заходніх схілах хрыбта Чыхачова на вышыні 2931 м над узроўнем мора. Працякае па Чуйскай і Курайскай катлавінам, праз азёры Багуты і Адай. У вярхоўі рака мае горны характар, з парогамі і вадаспадамі. У межах Чуйскай і Курайскай катлавін Чуя набывае раўнінны характар, далей зноў горны. Ніжэй вусця ракі Мажой працякае ў каньёне, перасякаючы горны хрыбет. Тут на адрэзку 17 км маецца 54 перакаты (Мажойскі каскад). Жыўленне ракі снегавое, дажджавое і падземнае. Сярэдні расход вады ў межах Чуйскай катлавіны каля 10 м³/с, каля вусця — да 43 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў красавіку — маі.
Прытокі: Левая Багуты, Чагангол, Ташанта, Уландрык, Бар-Бургазы, Тархата, Елангаш, Тыдтугем, Балтырган, Кызыл-Таш, Ак-Туру (Актру), Таджылу (Тажылу), Маша-Юл, Сардыма, Бегельбаш, Еара-Су, Ярбалык, Эстула, Айгулак, Сар-Чульджук (Сарчульжук), Атакты і інш.Река Чуя (Юстыд, Богуты) // Государственный водный реестр РФ У басейне ракі знаходзіцца возера Кындыкты-Куль.
Па даліне Чуі пралягае федэральная траса (Чуйскі тракт).
Літаратура Чуя //
Спасылкі Река Чуя (Юстыд, Богуты) // Государственный водный реестр РФ Рулёва С. Н., Алексеевский Н. И. Чуя // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Chuya At Chagan-Uzun // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)
Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Алтай Катэгорыя:Басейн Обі