Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла — праваслаўная могілкавая капліца у в.Казлы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Прыпісная да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг.Ілья Вілейскага раёна.
Гісторыя Пабудавана з дрэва на могілках, каля цэнтра вёскі. Дакладная дата пабудовы невядомая. Па дадзеным мясцовых жыхароў і даваенным картам, існавала ў канцы ХІХ — першай палове ХХ стагоддзеў. Рамантавалася ў 1990-ых гг. і ў 2017 годзеУ Нядзелю 23-ю пасля Пяцідзясятніцы епіскап Павел здзейсніў богаслужэнне ў храме святога Георгія Пераможцы п.Партызанскі Вілейскага раёна // Маладзечанская епархія.
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохсценную апсіду. Вертыкальна ашаляваныя фасады афарбаваныя ў сіні колер, з прарэзанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Трохвугольны франтон з нішай мае паўкруглае акенца з шалёўкай у выглядзе абрыса купала-цыбуліны.
Спасылкі
Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла (Казлы, Вілейскі раён) на сайце Маладзечанскай епархіі
Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла Катэгорыя:Культавыя збудаванні Вілейскага раёна Катэгорыя:Казлы (Вілейскі раён) Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці