Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж — каледж у г.Клічаў, створаны 1963. Займаецца падрыхтоўкай кадраў у галіне сельскай гаспадаркі.
Гісторыя У 1963 году быў створаны Магілёўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі На падставе Пастановы Савета Міністраў БССР ад 4 мая 1963 года № 221.
У 1974 годзе на базе Магілёўскага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі і саўгасаў «Зара» і «Красінскі» быў утвораны Магілёўскі саўгас-тэхнікум, які ў красавіку 1998 года быў рэарганізаваны ў Клічаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум і саўгас «Ольса», а 30.12.1999 года ператвораны ў Клічаўскі аграрна-тэхнічны каледж.
Загадам ад 29 чэрвеня 2001 году № 360 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь перайменаваны ў УА «Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Спецыяльнасці Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання (3-га разраду) Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці Трактарыст-машыніст A B D Кіроўца катэгорыі «B» «C» Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын (2-3 разраду) Рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы Трактарыст-машыніст A B D Кіроўца катэгорыі «B» «C» Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын (2-3 разраду) Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў
Спасылкі Сайт каледжу
Катэгорыя:Клічаў Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:1963 год у Беларусі