Леў Ісаакавіч Хаю́цін (, ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1970 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. 3 1970 працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» (з 1986 кіраўнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні). З 1973 года член Саюза архітэктараў БССРЛев Хаютин о своем «старте» на рынке недвижимости, а также перспективах и проблемах в сфере строительства.

У 1992—2017 гадах генеральны дырэктар СТАА «Тамбаз». У верасні 2017 года прадаў кампанію, працягнуўшы працаваць там як саветнік дырэктара па пытаннях арганізацыі праектавання і будаўніцтва аб’ектаўЛев Хаютин продал «Тамбаз».

У снежні 2017 года затрыманы. На падставе матэрыялаў праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю і фінансавай міліцыі было высветлена, што Хаюцін парушыў ўстаноўлены парадак выкарыстання грашовых сродкаў, прыцягнутых пасродкам выпуску і рэалізацыі жыллёвых аблігацый, прызначаных для фінансавання будаўніцтва двух жылых дамоў у граніцах вуліц М. Багдановіча — Амурскай — Тургенева — Тыражнай і вуліц М. Багдановіча — Корш-Сабліна — Тургенева — Верхняга завулка, выдаткаваў гэтыя сродкі на выкананне абавязацельстваў кампаніі па будаўніцтве іншага жылога дома, а таксама на аплату будаўнічых матэрыялаў і будаўніча-мантажных прац на іншых аб’ектах будаўніцтва. Гэтыя дзеянні нанеслі пакупнікам жыллёвых аблігацый шкоду на суму 21,5 млн рублёўЗадержан бывший директор «Тамбаза» Лев Хаютин.

Творчасць

Асноўныя работы (у тым ліку ў аўтарскім калектыве): помнік загінулым студэнтам і выкладчыкам Беларускага політэхнічнага інстытута ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1969, бронзавы медаль ВДНГ СССР), дзіцячыя садкі-яслі на 140—280 месцаў у каркасна-панэльных канструкцыях у Мінску і іншых гарадах БССР (1976—1980), інстытута матэматыкі АН БССР на вуліцах Ф. Скарыны і Сурганава (1978—1980), будынкі паліклінікі Беларускай чыгункі (1988), бальніца завода імя Вавілава (1988), Мінскага вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі (1991) у Мінску (у сааўтарстве); гасцініц у Брэсце (1990), памятны мемарыял воінам-вызваліцелям на Цэнтральнай плошчы ў Клецку (1975), гасцініца пастпрэдства Савета Міністраў БССР у Маскве (1977); будынак Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР у Віцебску (1982); прыбудова да Белдзяржфілармоніі ў Мінску (1982); бальніца Беларускай чыгункі на станцыі «Брэст» у Брэсце (1990).

Узнагароды 2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за дзіцячыя садкі-яслі на 140—280 месцаў (1974, у аўтарскім калектыве), санаторый «Беларусь» у Кіславодску.

Сям’я Жанты, мае двух дачок. Старэйшая пражывае ў Францыі, малодшая — эканаміст, працуе у бацькаўскай кампаніі.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Брэста