Рыгор Канстанцінавіч Ціхаў (нар. , г. Нэхэ ў Кітаі — 2013, Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1961 годзе Уральскі політэхнічны інстытут імя Кірава ў Свярдлоўску. З 1961 года працаваў у Новакузнецку ў праектных інстытутах «Сібпрамбудпраект» і «Кемераваграмадзянпраект». З 1967 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект» — галоўны архітэктар, з 1988 у «Гомельпраекце» (галоўны архітэктар праектаў).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Гомелі.

Творчасць

Асноўныя работы (усе ў Гомелі ў сааўтарстве): тэлеграфна-тэлефонны вузел сувязі (Дом сувязі, 1973—1979), будынак абкама КПБ (1981, з В. І. Комарам), сталовая на 200 месцаў у комплексе будынкаў абкама КПБ і Дома палітасветы (1982, з В. І. Комарам).

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Вольгай Ціхавай.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Новакузнецка Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кітаі