Ме́рчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Мерчыцы (да 1954 года — вёска Масявічы).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Масявіцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Лагішынскага раёна. 9 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Парэцкага сельсавета пералічана вёска ЦвярдоўкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пінскага раёна. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Мерчыцкі сельсаветРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 661 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,9 % — беларусы, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 416 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лагішынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе