Віктар Паўлавіч Чарнышоў (, г. — , Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1965).
Біяграфія Скончыў у 1941 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва. Працаваў галоўным архітэктарам Оршы, Гомеля, Мінска (1967—1970), начальнік Віцебскага абласнога філіяла інстытута «Белдзяржпраект», галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект», намеснік дырэктара БелНДІдзіпрасельбуд, дырэктар Мінскага філіяла цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва. У 1954—1957 выкладчык Віцебскага будаўнічага тэхнікума.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Член КПСС з 1960 года. Пражываў у г. Мінск.
Творчасць Работы: праекты забудовы кварталаў па вуліцах Савецкай, Сялянскай, Першамайскай у Гомелі (1949—1950), вул. Фрунзэ ў Віцебску (1957—1959), планіроўка пл. Леніна ў Оршы (1962), генпланы (з карэкціроўкамі) Віцебска (1955—1956, 1971—1974), Наваполацка (1960, 1972—1974, усе ў аўтарскім калектыве), схема фарміравання сеткі гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года (1972—1975).
Аўтар шэрагу артыкулаў па пытаннях горадабудаўніцтва Беларусі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1966), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1963, 1969). Дзяржаўная прэмія БССР 1984 за планіроўку і забудову Наваполацка.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Оршы Катэгорыя:Архітэктары Наваполацка Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Гомеля Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Оршы Катэгорыя:Архітэктары Віцебска