Дзмітрый Валяр’янавіч Знабішын ( — 1914) — грамадзянскі інжынер, архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 126.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 жніўня 1844 года.
Па заканчэнні курса ў , паступіў у 1863 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, Выпушчаны ў 1868 годзе архітэктарскім памочнікам з чынам XII класа, і адразу прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем для заняткаў у . Разам з тым прызначаны памочнікам начальніка 4-га ўчастка Мікалаеўскай чыгункі.
У 1871 годзе Д. Знабішын быў пераведзены ў цэнтральнае ўпраўленне таго ж таварыства кантралёрам па службе рамонта шляху і будынкаў Мікалаеўскай, Варшаўскай і ліній, дзе складаўся па 1880 год.
Званнем інжынер-архітэктара Д. Знабішын ганараваны ў 1871 годзе за прадстаўленыя ў Савеце вучылішча працы.
У кастрычніку 1880 года Д. Знабішын паступіў на дзяржаўную службу і заняў пасаду малодшага архітэктара варонежскага губернскага праўленняЗнобишин Дмитрий Валерианович . З 1882 года ганаровы член губернскага апякунства аб дзіцячых прытулках.
У кастрычніку 1884 года пераведзены на такую ж пасаду ў мінскае губернскае праўленне, куды выехаў у чэрвені таго ж года, у Мінску служыў прынамсі да 1892 года. Акрамя гэтага Д. Знабішын выконваў абавязкі дырэктара мінскага губернскага апякунскага аб турмах камітэту і ганаровага члена мінскага губернскага апякунства аб дзіцячых прытулках.
Пазней займаў пасаду Омскага губернскага інжынера.
Сям’я
10 лютага 1884 года ў дамовай царкве дысцыплінарнага батальёна ў Варонежы Д. Знабішын абвянчаўся з дачкой купца Настассяй Іванаўнай Саўчанкавай.
Творчасць
у 1868-79 гадах у Санкт-Пецярбургу: Мураваныя дамы: спадароў І. Нагорскага, В. Фёдарава, А. ШагінаДом А. Шагина (Санкт-Петербург) , А. Багданава Мураваны дом спадара П. Жаўтабрухава, таксама вядомы як дом , сучасны адрас вул. Марата, 17Доходный дом И. Л. Тузова ЦДГА Санкт-Пецярбурга. ф. 513. воп. 102. спр. 5043. 18 л. Таварная станцыя Восем драўляных дамоў В. Фёдарава Вытворчыя будынкі тытунёвай фабрыкі А. М. БагданаваПроизводственные сооружения табачной фабрики А. Н. Богданова Архитекторы-строители Санкт-Петербурга середины XIX — начала XX века. Под общ. ред. Б. М. Кирикова. — СПб. Пилигрим, 1996. С. 138 у 1880-84 у Варонежы і Варонежскай губерні: Будынак паравога млына спадара Мацюшэнкі і іншых (1881, размяшчалася на рагу вуліц Мала-Маскоўскай і ) Тарговыя лаўкі сп. Агафонава Будынак тытунёвай фабрыкі Пятрова Бані сп. Граўцовау Юбілейным зборніку падаецца як «Бани Грицкова», але ў краязнаўчай «мясцовай» літаратуры згадваюцца ўладальнікі бань на р. Варонеж Аляксандр і Васіль Граўцовы (рус. Гревцовы) Мураваны будынак інтэрнату вучняў Мураваныя цэркві: Казанская царква ў сяле (1887)Крыловка. Церковь Казанской иконы Божией Матери ў сяле (1881)Карачун. Церковь Владимирской иконы Божией Матери у сяле у сяле (1895)Шишовка. Церковь Николая Чудотворца Свята-Феадосіеўская царква ў Бутурлінаўцы (1892, не захавалася)Бутурлиновка. Церковь Феодосия Печерского у сяле Свята-Праабражэнская царква ў Падасінаўцы Подосиновка. Церковь Спаса Преображения Свята-Троіцкая царква ў (1885)Пыховка. Церковь Троицы Живоначальной у сёлах , , Нікольскім, , , , Старой Крыўшы, Новай Крыўшы, Багамолаве, Беразняках, у хутары Дубовікаве, у сёлах Пасіцы, Асінаўцы і ў слабадзе Белай Горцы Царква Іаана Прадцечы ў хутары (1853)Серяково. Церковь Иоанна Предтечи Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Петрапаўлаўцы Петропавловка. Церковь Петра и Павла Аляксандра-Неўская могілкавая царква ў с. Калачы (1887, будаўніцтва завершана ) Свята-Васільеўская царква ў (1896)Бычок. Церковь Василия Великого Свята-Троіцкая царква ў (1884-89)Дедовка. Церковь Троицы Живоначальной Царква Стрэчання Гасподняга ў (1880-я)Журавка. Церковь Сретения Господня Царква Стрэчання Уладзімірскай іконы Божай Маці ў Папоўцы (1880)Поповка. Церковь Сретения Владимирской иконы Божией Матери у сёлах Буйлове, Пузецы Царква Святога Лукі ў хутары (1890)Приречное. Церковь Луки Евангелиста Архангельская царква ў сяле (1889, не захавалася) Казанская царква ў с. Верхнім Мамоне (1887, не захавалася) Аляксандра-Неўская царква ў с. ў памяць імператара Аляксандра II (1886)Петровка. Церковь Александра Невского Драўляныя цэркві: у с. , у пагосце і ў с. Мартыне у хутарах і у хутарах і Цітарове і сёлах Рудаеве і Багучарскага павета у х. і Салавецкіх выселках Драўляныя царкоўныя пабудовы для жаночай абшчыны «» у г. Мінску і Мінскай губерні: Мураваныя дамы Лур’е, Фота, Ругера, Румера, Мачыза і Мінскага Будынак паштова-тэлеграфнай канторы Дом гарадскога ламбарду Мураваны дом графа К. Э. Чапскага
Спасылкі
Некаторыя пабудовы і перабудовы Д. В. Знабішына ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Варонежа