Маркевіч — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Аўгустын (Маркевіч) (сапр. Адам Маркевіч, нар. 1952) — мітрапаліт. Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. 1968) — беларускі палітык. Анатоль Мечыслававіч Маркевіч (нар. 1971) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (з 2020). Антон Маркевіч (1925—2009) — беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе. Ануфрый Маркевіч — войскі галіцкі. Сын Яцака. Васіль Пятровіч Маркевіч (нар. 1958) — беларускі гаспадарчы і палітычны дзеяч. Іван Станіслававіч Маркевіч (нар. 1966) — беларускі палітык. Казімір Маркевіч — харунжы войск літоўскіх, уладальнік маёнтка Моснеж. Сын Яцака. Леанід Аляксеевіч Маркевіч (1896—1980) — беларускі кампазітар, дырыжор. Матрона Сяргееўна Маркевіч (1886—1957) — беларуская сялянка, аўтар арнамента, змешчанага на сцягу Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь. Матэвуш Маркевіч — падкаморы Навагрудскага павета ў 1819—1820 гг. Сын Яцака.
Таццяна Сяргееўна Маркевіч (нар. 1988) — беларуская валейбалістка. Сяргей Васілевіч Маркевіч (1916—1996) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Францішак Пятровіч Маркевіч — былы паручнік Татарскага ўланскага палка ў 1822 г. 14.09.1822 г. даў падпіску аб непрыналежнасці да масонскіх ложаў і патаемных таварыстваў. У гэты час быў у Гродзенскім арданансгаўзе аўдытарам 10-га класа. Юзаф Маркевіч (1834—1923) — удзельнік Паўстання 1863—1864 гг. Ян Ануфрыевіч Маркевіч (нар. 1795) — памешчык. Рэгент Галоўнай семінарыі ў 1829—1833 г. Інспектар духоўнай Віленскай акадэміі ў 1833—1839 г. Сын Ануфрыя, войскага галіцкага. Магчыма, што гэта ён быў аўтарам артыкула «Аб удасканальванні прыроды ў стварэнні чалавека» («Віленскі дзённік», 1806), у якім выказваў ідэі эвалюцыянізму, матэрыялізму ў антрапагенезе, антрапалагічнага гуманізму. Яцак Маркевіч — стараста пружанскі (1751). Меў сыноў Матэвуша, Казіміра, Ануфрыя і Яна.