Я́звінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Язвінкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў. Скасаваны 11 жніўня 1980 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Дварэцкага сельсаветаРашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Любажэрдзе, Ракітна, Сасноўка, Яжаўкі і Язвінкі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1980 годзе