Манітобскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вініпег у правінцыі Манітоба, Канада.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1877 годзе, гэта першы універсітэт у Заходняй Канадзе. Манітобскі ўніверсітэт з'яўляецца буйнейшым універсітэтам правінцыі як па колькасці студэнтаў, так і па плошчы кампуса. Сярод выпускнікоў універсітэта ёсць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, лаўрэаты прэміі Акадэміі, узнагароджаныя ордэнам «За заслугі» і алімпійскія медалісты.

Структура Факультэт сельскай гаспадаркі і харчавання Школа сельскай гаспадаркі Факультэт архітэктуры Школа мастацтва Факультэт мастацтваў Школа бізнесу Факультэт адукацыі Факультэт інжынерыі Факультэт навакольнага асяроддзя, зямлі і рэсурсаў Факультэт магістратуры і аспірантуры Факультэт навук пра здароўе Школа стаматалагічнай гігіены Каледж стаматалогіі Каледж медыцыны Каледж медсястрынства Каледж фармацыі Каледж навук пра рэабілітацыю Факультэт кінезіялогіі і рэкрэацыйнага менеджменту Факультэт права Факультэт музыкі Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльнай працы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады