Ліга нацый УЕФА () — двухгадовае міжнароднае футбольнае спаборніцтва еўрапейскіх мужчынскіх нацыянальных зборных, заснаванае ў 2018 годзе.
У першым сезоне ўсе ўдзельнікі падзеленыя на чатыры групы, пераможцы якіх згулялі ў «матчы чатырох», а таксама аўтаматычна трапілі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2020.
Гісторыя У кастрычніку 2013 года прэзідэнт Нарвежскай футбольнай асацыяцыі Юнгвэ Гален пацвердзіў намер стварыць для членаў УЕФА трэці міжнародны турнір нацыянальнага ўзроўню. Турнір пакліканы палегчыць ці замяніць правядзенне таварыскіх матчаў.
27 сакавіка 2014 года на XXXVIII чарговым кангрэсе УЕФА ў Астане прапанова стварэння Лігі нацый была адзінагалосна падтрымана ўсімі 54 краінамі-членамі УЕФА.
Фармат У першым сезоне турніру 55 нацыянальных зборных УЕФА (дадалося Косава) падзяляліся на чатыры лігі (дывізіёны): 12 каманд у лізе A, 12 каманд у лізе B, 15 каманд у лізе C і 16 каманд у лізе D. Кожная з ліг падзяляецца на чатыры групы (па тры ці чатыры каманды), унутры якой гуляюць па кругавой сістэме дома і ў гасцях.
Пераможцы чатырох груп найвышэйшага дывізіёна — Ліга A — гуляюць у фінале Лігі нацый з двума паўфіналамі і фіналам.
Паміж лігамі адбываецца ратацыя: пераможца кожнай з чатырох груп лігі аўтаматычна пераходзіць у вышэйшую лігу з наступнага сезона, а каманда, якая заняла апошняе месца, выбывае ў ніжэйшую лігу.
Ліга нацый УЕФА 2018/19 дазваляла таксама кваліфікавацца на Чэмпіянат Еўропы па футболе. Акрамя «фіналу чатырох» у Лізе A, праводзіліся яшчэ чатыры плэй-оф у падобным фармаце. Пераможца кожнай з груп выходзіла ў паўфінал. Калі пераможцам з’яўлялася ўжо адна з кваліфікаваных зборных, яе месца займала наступная паводле рэйтынгу. Калі ва ўсёй лізе заставалася меней за чатыры некваліфікаваныя зборныя, месцы ў плэй-оф гэтай лігі даставаліся камандзе з ніжэйшай лігі. Паміж імі размяркоўваліся 4 пуцёўкі на ЧЕ (з 24 агулам).
Пачынаючы з другога сезона колькасць каманд у лігах была змененая: у лізе A, лізе B і лізе C стала па 16 каманд, у лізе D засталіся 7 каманд і 2 групы.
Кожны сезон Лігі гуляецца ў верасні — лістападзе няцотнага года (групавы этап) і сканчацца ў наступным годзе (фінал чатырох Лігі A).
Фіналы чатырох СезонМесцаФіналЗа 3-е месцаПераможцаВынік2-е месца3-е месцаВынік4-е месца2018/191:00:0 (6:5 пен.)2020/212:12:12022/230:0 (5:4 пен.)3:2
Гл. таксама Ліга нацый КАНКАКАФ
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:УЕФА Катэгорыя:Спаборніцтвы нацыянальных зборных па футболе Катэгорыя:2018 год у футболе Катэгорыя:2018 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе