Дні еўрапейскай спадчыны былі арганізаваны па ініцыятыве Савета Еўропы. Іх галоўная мэта — павялічыць значэнне культурнай спадчыны для насельніцтва Еўропы, а таксама зацікавіць людзей ў захаванні гістарычнай спадчыны. Для гэтага раней малавядомыя ў Еўропе помнікі культурнай спадчыны зрабілі даступнымі для грамадскасці, а таксама прапануюць адмысловыя туры ў гэтыя месцы. Каардынацыя праекта праходзіць пад кіраўніцтвам «Фонду караля Бодуэна» ў Бруселі.
Гісторыя
Пад слоганам «Удыхніце новае жыццё ў культурную спадчыну — Faire passer sur le patrimoine le souffle de la vie» французскі міністр культуры Жак Ланг ў 1984 годзе ўпершыню ў гісторыі Францыі ініцыяваў «Дзень адчыненых помнікаў» (Journées Portes ouvertes monuments historiques). Гэтае мерапрыемства задумвалася як эксперымент, аднак, знайшло такі водгук, што годам пазней, у рамках канферэнцыі Еўрапейскага саюза па абароне архітэктурнай спадчыны ў Еўропе, якая праходзіла ў Гранаде ў кастрычніку 1985 года, быў складзены і падпісаны дагавор. Мэтай рэзалюцыі было паказаць каштоўнасць культурнай спадчыны грамадскасці. У 1992 годзе Савет Еўропы стварыў офіс інфармацыі і камунікацыі.
У 1999 годзе ў дадзенай ініцыятыве прымалі ўдзел 46 краін. Менавіта ў гэтым годзе яна атрымала сваю цяперашнюю назву «Дні еўрапейскай спадчыны» (Journées européennes du Patrimoine / European Heritage Days (EHD)).
Увесь верасень у розных краінах з рознай працягласцю і з рознымі тэмамі праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца павышэнне дасведчанасці аб багацці і разнастайнасці культурнай спадчыны.
Агульныя прынцыпы
Усе мерапрыемствы павінны праходзіць у краінах па агульных прынцыпах. А менавіта:
Дні еўрапейскай спадчыны праходзяць у выходныя верасня Перавага аддаецца наведванню будынкаў, якія звычайна недаступны для грамадскасці Для будынкаў, якія звычайна адкрыты для наведвання, павінны быць падрыхтаваны спецыяльныя туры, выставы, канцэрты ці шоў. Наведванне помнікаў, калі гэта магчыма, павінна быць бясплатным. Асаблівая ўвага павінна быць нададзена прыцягненню моладзі і дзецям школьнага ўзросту. Паўсюдна выкарыстоўваецца назва «Дні еўрапейскай спадчыны». А таксама лагатып і рэклама.
Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі Рэспубліка Беларусь падпісала Еўрапейскую культурную канвенцыю 18 кастрычніка 1993 годзе і стала актыўнай удзельніцай Дзён Еўрапейскай спадчыны.
26-27 верасня 2013 года — на тэму «Нематэрыяльная гісторыка-культурная спадчына: ахова, супрацоўніцтва, пераемнасць»http://www.belarus.by/by/press-center/press-release/dn-erapejskaj-spadchyny-projduts-u-belarus-26-27-verasnja_i_5753.html 30 верасня — 2 кастрычніка 2016 года — тэма «Спадчына і веды»
Назва «Дні еўрапейскай спадчыны» ў розных краінах
Аўстрыя: Tag des Denkmals Нідэрланды: Nationale Monumenten Estafette Германія: Tag des offenen Denkmals Латвія: Eiropas kultūras mantojuma dienas Славакія: Dni európskeho kultúrneho dedičstva Францыя: Journées Européennes du Patrimoine Чэхія: Dny evropského dědictví Шатландыя: Doors Open Days Швейцарыя: Europäischer Tag des Denkmals
Крыніцы
Спасылкі https://www.coe.int/en/web/culture-and-heritage/european-heritage-days
Катэгорыя:Еўрапейская культура Катэгорыя:Савет Еўропы Катэгорыя:Культурная спадчына Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:1984 год у Еўропе