Іпаліт Восіпавіч Яўнішка ( — ?) — архітэктарЭнциклопедия Забайкалья .

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1857 годзе.

Скончыў Дынабургскае рэальнае вучылішча і Імператарскую Акадэмію мастацтваў па класе жывапісу (1882) і класе архітэктуры (1887). Атрымаў медалі: у 1886 годзе — 2 і 1 сярэбраныя; У 1887 годзе — 1 сярэбраны. 30 кастрычніка 1887 года — званне класнага мастака 3 ступеніИпполит Осипович Явнишко .

Прафесійная дзейнасць

Працаваў звышштатным тэхнікам будаўнічага аддзялення маскоўскага губернскага праўлення. Прымаў удзел у будаўніцтве Верхніх гандлёвых радоў у Маскве.

У 1893 годзе прызначаны архітэктарам Забайкальскай вобласці. Аўтар праекта будынка казначэйства ў Нерчынску (1895).

У 1897 годзе пераведзены на пасаду павятовага архітэктара і інжынера ў Кільвары Сувалкскай губерні.

У 1911Памятная книжка Минской губернии 1911 год -1915Памятная книжка Минской губернии на 1917 год гадах працаваў малодшым інжынерам пры мінскім губернскім будаўнічым аддзяленні.

У 1917 годзе пражываў у Маскве, падаў прашэнне аб звальненні са службы па хваробе.

Літаратура

РГИА, ф. 789, оп. 10, д. 49 ГАЧО, ф. 1, оп. 1(О), д. 6680 Центральный исторический архив г. Москвы, ф. 54, оп. 178, д. 25 Кондаков С. В. Список рус. художников. К юбилейному справочнику Императорской Академии художеств. — СПб., 1914. — Ч. 2. Библиогр. Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-1917-е). — М., 1998.

Спасылкі Энциклопедия Забайкалья

Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Архітэктары Забайкальскага края Катэгорыя:Архітэктары Нерчынска