Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года — поўнае сонечнае зацьменне 120 сараса. Паласа поўнага зацьмення праходзіла праз паўночную частку Атлантычнага акіяна (Фарэрскія астравы, Нарвежскае мора). У Беларусі фаза зацьмення складала ад 0,63 у Брагіне да 0,73 у Браславе, у Мінску — 0,7. Такім чынам, гэта першае добра бачнае з тэрыторыі Беларусі зацьменне ў ХХІ стагоддзі.

Зацьменне мела велічыню 1,0445 і дасягнула свайго максімуму ў 09:46:47 UTC у пункце з каардынатамі 64° пн. ш. 7° з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 2 хв. 47 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 463 км.

Зацьменне 20 сакавіка 2015 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2015 годзе і 31-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 23 кастрычніка 2014 года, наступнае — 13 верасня 2015 года.

Мадэляванне

Галерэя

Гл. таксама Сонечныя зацьменні XXI стагоддзя

Зноскі

Спасылкі

Каталог сонечных зацьменняў 2001 — 2100 Каталог сонечных зацьменняў 120 сараса Малая глабальная карта, на якой паказана геаграфія бачнасці зацьмення Вялікая глабальная карта, на якой паказана геаграфія бачнасці зацьмення Карта зацьмення

Катэгорыя:2015 год у астраноміі 2015-03-20 2015-03-20 2015-03-20 Катэгорыя:Падзеі 20 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 2015 года