Уру́х (, , ) — рака ў Расіі, на Паўночным Каўказе, у Паўночнай Асеціі і Кабардзіна-Балкарыі, левы прыток ракі Церак.
Даўжыня ракі 104 км. Плошча вадазбору 1280 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 47 км ад вусця складае 20,2 м³/с. Рака бярэ пачатак у ледавіках Галоўнага (Водападзельнага) хрыбта Вялікага Каўказа. У верхнім цячэнні Урух мае горны характар. У нізоўі цячэ па ўзгорыстай раўніне. Жыўленне пераважна за кошт раставання ледавікоў і снегу ў гарах. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Прытокі: Біялгі-Ком, Айгамуга (Даргон-Ком, Сангуці-Дон), Хазні-Дон (Хазны-Дон) і іншыя рэкі і ручаіРека Урух (Харвес) // Государственный водный реестр РФ.
Літаратура Урух // Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.
Спасылкі Река Урух (Харвес) // Государственный водный реестр РФ
Катэгорыя:Рэкі Кабардзіна-Балкарыі Катэгорыя:Рэкі Паўночнай Асеціі Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора