Вячаслаў Яўгенавіч Яўсееў (, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1974 годзе БПІ. 3 1974 года ў інстытуце «Мінскпраект» (з 1988 галоўны архітэктар праектаў). Працуе ў інстытуце «Мінскграда».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя работы: будынак Мінскай бібліятэкі № 11 у жылым раёне Чыжоўка (1979; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982), адміністрацыйны будынак рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення «Мінскэнерга» па вул. Аранскай (1980), відэакафэ «Дыялог» у мікрараёне Паўднёвы Захад 3 (1982), адміністрацыйны будынак рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзялення ДАІ на праспекце Дзяржынскага (1986), архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск — горад-герой» (1985, усе ў сааўтарстве) у Мінску; мемарыяльны комплекс на месцы спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны в. Літавец Дзяржынскага раёна (1988, у сааўтарстве).
Узнагароды Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982, з А. І. Чадовічам), 1-я прэмія ў рэспубліканскім конкурсе на эскіз-ідэю архітэктурна-скульптурнага комплексу «Мінск — горад-герой» (1983).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска