Капліца ў Поні  — праваслаўная капліца ў вёсцы Поня Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Месціцца ў цэнтры вёскі, ля скрыжавання.

Гісторыя Пабудаваная з цэглы ў 1939 годзе, атынкаваная.

Архітэктура

Кубападобны ў плане аб’ём з трохграннай алтарнай часткай, з трохвугольным франтонам з дошак на галоўным фасадзе. Накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай, над уваходнай часткай — квадратная вежачка з шатровым дахам. Франтальны фасад вылучаны двухсхільнай навіссю.

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Вілейскага раёна Катэгорыя:1939 год у Беларусі