Андрэй Віталевіч Вашкевіч (нар. , ) — беларускі журналіст і футбольны функцыянер. Першы ў гісторыі БАТЭ генеральны сакратар клубаАндрей Вашкевич назначен генеральным секретарем БАТЭВашкевич покинул БАТЭ и перешел на работу в ФИФА (2014—2018).
Біяграфія
Адукацыя
Навучаўся ў СШ № 23, гімназіі № 2 і СШ № 15. Апошнюю скончыў у 2002 годзе з залатым медалем. У тым жа годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, дзе навучаўся па спецыяльнасці «лінгвіст, перакладчык сінхраніст». Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2007 годзе з чырвоным дыпломамПрессбол-ТВ . У 2011—2012 гадах навучаўся ў Універсітэце Ліверпула, дзе атрымаў ступень магістра бізнэс-адміністравання (МБА) ў сферы футболаБывший журналист «Прессбола» назначен генеральным секретарем БАТЭ .
Журналістыка
Пачаў супрацоўнічаць з газетай «Прессбол» у пачатку 2007 года з артыкула аб чэмпіянаце НідэрландаўМое первое дело с Беленьким . Ён хутка стаў адным з лепшых журналістаў выдання, быў камандыраваны ў ТырануВеселые картинки , СтамбулТурецкий Гамбит, ПрышцінуДень независимости і РэшыцуНа несжатой полосе . У 2008 годзе павінен быць працаваць для газеты з Алімпійскіх Гульняў у Пекіне, але «Прэсбол» быў пазбаўлены акрэдытацыі за серыю антыкарупцыйных матэрыялаў Святланы Парамыгінай, і на Гульні Вашкевіч трапіў толькі ў 2012 годзе. У 2014 годзе выдаў самабытны цыкл з больш 20 артыкулаў аб сваіх спартовых прыгодах у НепалеНепал-2070. Последняя серия .
У 2015 годзе Вашкевіч стаў першым беларускім пішучым журналістам, трапіўшым на «Australian Open»Эксперт. Андрей Вашкевич. У 2016 годзе камандыраваны газетай на пераможны для партугальцаў і Крышціяну Раналду EURO. Пісаў для «Прэсбола» з фіналаў Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Суперкубка Еўропы. Пастаянна асвятляў еўракубкавыя гульні барысаўскага БАТЭ. Быў з камандай у гістарычным падарожжы на «Санцьяга Бернабеу» на першы ў гісторыі беларускага футбола матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаўЧем «Реал» потчевал БАТЭ .
З па вёў на pressball.by штодзённую калонку «The Daily Vashkevich», вытрымаўшы 365-дзённы чэллендж. Агульная колькасць праглядаў склала больш за 1,7 млн, каментароў — больш за 7 тысяч.
Вашкевіч супрацоўнічаў з расійскімі выданнямі «PROСПОРТ»Паллоттная площадь. Как босс «Ромы» совершает революцию в ИталииКанзас-сети. Чему «МЮ» хочет научиться у клуба MLSКак Гвардиола пользуется Торрентом в «Баварии», «Total Football», «Советский Спорт»Еще по одной: как в американском футболе водка обыгрывает пивоБудущее сейчас: 10 главных трендов мирового спорта в 2018-мКонец ТВ. Почему спортивных каналов в телевизоре скоро не будет, «Forbes»Автор FORBES Андрей Вашкевич, пісаў на англiйскай мове для uefa.comIreland edge out Finland to top Group 9Russia beat qualified Belarus to pip WalesАбидаль помог белорусамFavourites start well, Malta surpriseGermany and Scotland sweep through Group 5France and Sweden among impeccable qualifiersRomania and Belarus in the goals.
Хакей
Летам 2008 года стаў першым прэс-скаратаром ХК «Дынама» (Мінск) пасля таго, як клуб далучыўся да Кантынентальнай хакейнай лігіДжим Хьюз стал новым тренером минского хоккейного клуба «Динамо»Список ГарднераМинское «Динамо» усилит канадский вратарь Энди ЧиодоМинское «Динамо» подписало канадского голкипера Энди Чиодо . Праз тры месяцы Вашкевіч вярнуўся ў «Прэсбол». У 2014 годзе Вашкевіч быў кіраўніком прэс-цэнтра Чэмпіяната Свету па хакею ў Мінску на Мінск-АрэнеХОККЕЙ «Для нас честь быть причастными к этому празднику». TUT.BY пообщался с самыми вежливыми участниками ЧМ-2014 .
ФК БАТЭ
Вашкевіч пачаў супрацоўнічаць з БАТЭ у 2008 годзе, дапамагаючы клубу ў дэбютным сезоне Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года спецыяліст працаваў у прэс-службе «жоўта-блакітных». У 2013 годзе Вашкевіч узначаліў праект па запуску новага сайта fcbate.by. У тым жа годзе сайт атрымаў першы прыз на выставе TIBO-2013 у намінацыі «Спорт, турызм і забавы»Сайт ФК БАТЭ — лучший!Сайт борисовского БАТЭ стал победителем на выставке «ТИБО-2013» Сайт ФК БАТЭ — лучший на выставке «ТИБО-2013»!Офсайт БАТЭ стал победителем выставки ТИБО-2013, ресурс «Цмокаў» занял второе место.
У 2013—2015 годах Вашкевіч быў абраны ў працоўную групу па маркетынгу Асацыяцыі Еўрапейскіх Клубаў (ЕСА), якую ўзначальваў тагачасны прэзідэнт «Басрелоны» Сандра Разэль. У 2015—2017 гадах Вашкевіч далучыўся да працоўнай групы па дзіцячаму і юнацкаму футболу ЕСА. Яго мандат быў падоўжаны на цыкл-2017-2019Андрей Вашкевич вновь избран в рабочую группу по детско-юношескому футболу ЕСА. Але яго Вашкевіч не скончыў у сувязі з пераходам на працу ў ФІФАГенсек БАТЭ перешел на работу в ФИФА.
У лістападзе 2014 года Вашкевіч стаў першым генеральным сакратаром у гісторыі БАТЭ. Вашкевiч рэгулярна з’яўляўся прадстаўніком БАТЭ на лёсаваннях спаборніцтваў пад эгідай УЕФА, і Ассамблеях Асацыяцыі Еўрапейскіх Клубаў (ЕСА), семінарах УЕФА і іншых адказных мерапрыемствахФутбол. Андрей Вашкевич представил БАТЭ на Ассамблее ЕСА в Афинах Футбол. Андрей Вашкевич помог Эдвину ван дер Сару выиграть кубок ЕСA ФК БАТЭ принял участие в Ассамблее ЕСА Футбол. ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECAПриоритет безопасностиБАТЭ поучаствовал в Ассамблее ECAПриняли участие в Ассамблее ЕСАФутбол. Финский СИК — соперник БАТЭ во 2-м раунде квалификации Лиги чемпионов «Дандолк» или «Хабнарфьордюр»«Барселона», «Байер» и «Рома»https://fcbate.by/ru/infocenter/club-news/id7823 ФК БАТЭ на конференции «PROСПОРТ». Так, у 2010 годзе Вашкевіч ад імя БАТЭ падпісаў у Барселоне Дэкларацыю добрай волі па прасоўванні прынцыпаў «Fair Play» паміж гарадамі, прымаючымі міжнародныя сустрэчыФутбол. БАТЭ подписал декларацию UEFA.
У лістападзе 2015 года дзякуючы Вашкевiчу ў Беларусь упершыню ў гісторыі трапіў Кубак Еўрапейскіх чэмпіёнаў. Трафей экспанаваўся ў Барысаве. Па інфармацыі sb.by, гэта здарылася так: "У верасні 2015 года Вашкевіч на чарговым семінары УЕФА папрасіў футбольных чыноўнікаў, ці можа арганізацыя дазволіць паказаць кубак у Барысаве. Яго накіравалі да афіцэра УЕФА, які адказывае за візіты трафеяў. Доўгая перапіска — і вуаля. Андрэй Вашкевіч не скрывае задавальнення з гэтай нагоды: «Любяць БАТЭ ў УЕФА, вось і далі нам такую магчымасць. Мы рады прывезці Кубка ў Барысаў. Амфара дастаўляецца пасылкай у спецыяльным куфары. Нам заставалася толькі прыехаць у аэрапорт і размыціць груз»Большие уши.
У 2016 годзе Вашкевіч быў абраны сакратаром працоўнай групы па стварэнні прафесійнай футбольнай лігі ў БеларусіКапский возглавит рабочую группу по вопросам создания ПФЛ. Кіраўніком групы стаў Анатоль КапскіАнатолий Капский станет руководителем рабочей группы по вопросам создания ПФЛ, Андрей Вашкевич — секретарем .
ФІФА
У ліпені 2018 года Вашкевіч перайшоў на працу ў ФІФА. Ён стаў каардынатарам праектаў рэгіянальнага офіса ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты)Футбол. Андрей Вашкевич покинул БАТЭГенеральный секретарь БАТЭ перешел на работу в структуру ФИФА.
Беларуская мова
Вашкевіч шырока вядомы станоўчым стаўленнем да беларускай мовы. В 2017—2018 гадах ён веў на сайце pressball.by беларускамоўную калонку «БелВашкевіч»Ці магчыма беларуская спартовая журналістыка на беларускай мове? . Яна складалася з літаратурных замалёвак аб людзях, што глядзяць на футбол з трыбун Беларусі іншых краін свету. Сярод яго герояў былі аднаногі фанат ФК «Полацк», які за свае грошы друкуе і развешвае афішы гульняў клуба«Жыў у падвалах, сяджу на паперці». Заўзятар без нагі, які за свае грошы робіць афішы гульняў ФК «Полацкгаз» і сам іх расклейвае , бабуля з Дуброўна, якая наведвае гульні мясцовага «Дняпра»Бабка Надзя, якая паціскала руку Аляксандру Лукашэнку, заўзее за «Днепр» з Дуброўна і Дашу Домрачаву , і дзядуля з Паставаў, якому футбол дапамог справіцца са смерццю любай жонкіЗаўзятар, які прыляцеў у Паставы на самалёце.
Вашкевіч тлумачыць добрае валоданне мовай добрымі настаўнікамі: «Усе мае настаўнікі беларускай мовы былі проста выдатнымі прафэсіяналамі сваёй справы. Я вучыўся ў Барысаве, і першыя шэсьць гадоў працэс адбываўся выключна па-беларуску» — распавёў ён у інтэрв’ю «Радыё Свабода» у 2016 годзеГенэральны сакратар БАТЭ і калюмніст «Прессбола» Андрэй Вашкевіч пачаў беларускамоўны праект.
Шырокі рэзананс атрымала адкрытая перапіска Вашкевіча ад ліца ФК БАТЭ і моўнага энтузіяста Ігара Случака. У 2016-м, 2017-м і 2018-м гадах прадстаўнік клуба адказваў на звароты актывіста выключна ў вершах. У іх былі алюзіі на верш Максіма Багдановіча «Пагоня» і Якуба Коласа «Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…»БАТЭ стихами ответил на очередное обращение блогера использовать в клубе белорусский язык БАТЭ ответил активисту Игорю Случаку в стихахБАТЭ отправил Случаку поэтический ответ, где сравнивает его с аллигатором и амурским тигром — СТИХ https://nashaniva.by/?c=ar&i=205802&lang=ru
У 2016 даволі жорсткаГенсек БАТЭ ответил велогонщику Кириенко на его слова о «мертвом белорусском языке» адказаў веласіпедысту Васілю Кірыенку, які заявіў, што беларуская мова — мёртваяВасилий Кириенко: «Белорусский язык — не живой; это мертвый язык, на котором практически никто не разговаривает».
У 2018 годзе быў адным з выступоўцаў суполкі «Мова Нанова» у БарысавеАндрэй Вашкевіч выступіў на сходзе суполкі «Мова Нанова» ў Барысаве.
Кніга
Сумесна з Сяргеем Дашкевічам напісаў кнігу «20 лет славных побед. Иллюстрированная история ФК БАТЭ»БАТЭ представит документальный фильм и книгу в честь 20-летнего юбилеяФутбол. Вышла в свет книга Андрея Вашкевича и Сергея Дашкевича «20 лет славных побед», посвященная юбилею БАТЭ«20 лет славных побед». Прэзентацыя адбылася 19 кастрычніка 2016 года ў кінатэатры Silver Screen у гандлева-забаўляльным цэнтры «Арэна-Сіці»Футбол. Виталий Родионов: хочется, чтобы болельщики, которые разочаровались в команде, продолжали в будущем нас поддерживать . На мерапрыемстве прысутнічалі гульцы БАТЭ, а героі публікацыі Аляксандр Глеб, Арцём Радзькоў, Віталь Радзівонаў і Аляксей Бага адказалі на пытанні заўзятараў«В БАТЭ найдут замену любому, кроме Глеба и Родионова». Как чемпионы весело пообщались с болельщиками .
Намінацыі і узнагароды
Прэмія конкурса Беларускай федэрацыі гандбола за самы незвычайны тэкст пра гандбол (2010) — перамогаИтоги творческого конкурса.
«Медыя-Алімп» за асвятленне алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ў матэрыялах на інтэрнэт-парталах (2016) — перамогаhttp://www.noc.by/news/opredeleny-pobediteli-konkursa-sportivnykh-zhurnalistov-media-olimp-2016/?print=y.
Прэмія MarSpo Awards за лепшы артыкул на тэму спартовага маркетынгу (2018) — намінацыяГенсек БАТЭ Вашкевич номинирован на премию в области спортивного маркетинга MarSpo Awards.
Прэмія MarSpo Awards лепшаму аўтару па тэме спартыўнага маркетынга (2018) — намінацыяГенсек БАТЭ Андрей Вашкевич номинирован на российскую премию в области спортивного маркетинга в двух номинациях .
Цікавыя факты
Некалькі разоў прымаў удзел у таварыскім турніры ЕСА па футболе, дзе гуляў разам Луішам Фігу, Хаўерам Санеці, Мішэлем Плаціні, Эміліа Бутрагенья і іншымі зоркамі сусветнага футболаАндрей Вашкевич из Женевы. Завершение карьеры, или Как мы с Луишем Фигу обыграли Мишеля Платини (ФОТО) . Вашкевіч тройчы (у 2014, 2015 і 2017) выйграваў турнірФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECAПриняли участие в Ассамблее ЕСА ФК БАТЭ принял участие в Генеральной ассамблее ЕСА ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECAБАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA. Падчас турніра-2014 беларус адзначыўся голам у браму Эдвіна ван дэр Сара. Склаў песню пра БАТЭ, якую выканаў вядомы барысаўскі рокер Алег «Джагер» МінакоўОпубликована песня про БАТЭ, которую написал генсек команды Вашкевич. Прэзентацыя твора адбылася на гульні супраць «Гарадзеі» 27 лістапада 2016 года на «Барысаў-Арэне» На матче БАТЭ — «Городея» состоится презентация песни Андрея Вашкевича о команде-чемпионе . Прэм’ера прайшла выдатна: «жоўта-блакітныя» перамаглі 5:0БАТЭ 5-0 Городея .