Іван Мікалаевіч Макараў (1904—1943) — чырвонаармеец Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Іван Макараў нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Есіпава (цяпер — Алексінскі раён Тульскай вобласці). Скончыў пачатковую школу. Служыў у Маскоўскай міліцыі, пазней працаваў у Туле на зброевым заводзе. У 1941 годзе Макараў быў прызваны на службу ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да верасня 1943 года чырвонаармеец Іван Макараў быў стралком 111-га стралковага палка 55-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 16 верасня 1943 года ён у ліку першых пераправіўся праз раку Дзясна пад Чарнігавам і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яе заходнім беразе. У канцы таго ж месяца Макараў пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Радуль Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і правёў разведку нямецкай агнявой сістэмы. 12 лістапада 1943 года Макараў загінуў у баі. Пахаваны на паўднёвым ўсходзе ад вёскі Іванаўка Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года чырвонаармеец Іван Макараў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалёмУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Хойніцкім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тульскай вобласці