Луіш Роша (; нар. , Гімарайнш) — партугальскі футбаліст, абаронца клуба «Шавіш».
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Вікторыя» Гімарайнш, з 2005 года выступаў за розныя каманды ў ніжэшых дывізіёнах Партугаліі. Спачатку гуляў у чацвёртым дывізіёне, з 2008 года гуляў у трэцім дывізіёне за «Мірандэлу», пазней за «Мерэліненсі», «Лазаду» і «Візелу». У 2013 года перабраўся ў клуб другога дывізіёна «Спортынг» Кавілья, на наступны год перайшоў у «Фрэамунды». У 2016 годзе папоўніў склад клуба «Фейрэнсі» з Прымейра-лігі, у сезоне 2017/18 быў трывалым іграком асновы і забіў 5 галоў у чэмпіянаце Партугаліі.
У маі 2018 года прыбыў у склад беларускага клуба «Дынама» з Мінска і ў чэрвені падпісаў кантрактМинское "Динамо" официально объявило о подписании Луиша Роши. Спачатку гуляў у стартавым складзе каманды, пазней нярэдка стаў заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дынамаўцаміМинское "Динамо" объявило о расторжении контракта с Луишем Рошей і неўзабаве вярнуўся ў Партугалію, стаўшы іграком клуба «Фамалікан»Покинувший минское "Динамо" Роша подписал контракт с португальским клубом.
Па выніках сезона 2018/19 дапамог «Фамалікану» выйсці ў Прымейра-лігу, пасля чаго ў жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Фарэнсі». У ліпені 2020 года перайшоў у «Шавіш», дзе стаў капітанам каманды.
Крыніцы
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі ФК Шавіш Катэгорыя:Ігракі ФК Фарэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК Фамалікан Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Фейрэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК Фрэамунды Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Кавілья Катэгорыя:Ігракі ФК Візела Катэгорыя:Ігракі ФК Лазада Катэгорыя:Ігракі ФК Мерэліненсі Катэгорыя:Ігракі ФК Мірандэла Катэгорыя:Ігракі ФК Алівейрэнсі Санта-Марыя-ды-Алівейра Катэгорыя:Ігракі ФК Таркатэнсі