Алтэ́я лекавая (Althaea officinalis) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 150 см з тоўстымі мясістымі каранямі. Сцябло прамое, моцнае, апушанае. Лісце простае, зубчастае, апушанае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі бледна-ружовага колеру, на кветаножках даўжынёй 2—4 см, у пазухах лісця. Плод — сухая сямянка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і ў Паўночнай Афрыкі, як заносны від — у Паўночнай Амерыцы. Расце ў парках і садах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках, нізінных балотах. Размнажаецца пераважна насеннем.
Выкарыстанне Лекавая, кармавая, дэкаратыўная, меданосная расліна. Прэпараты з каранёў расліны выкарыстоўваюцца ў медыцыне ў якасці адхарквальнага, змякчальнага і процізапаленчага сродку.
Літаратура
Спасылкі
Althaea officinalis L. // The Plant List African Plant Database
Катэгорыя:Мальвавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе