Эрвейн Мукам (; нар. , Манжо, Камерун) — французскі футбаліст камерунскага паходжання, паўабаронца люксембургскага клуба «Румеланж».
Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Камеруна, аднак у дзіцячым узросце разам з бацькамі пераехаў у Францыю. У 2001—2007 гадах займаўся футболам у акадэміі «Страсбура», а ў верасні 2007 года перабраўся ў школу «Меца». Ва ўзросце 17 гадоў пачаў выступаць за другую каманду «Меца» ў чацвёртым дывізіёне Францыі, выступаў за яе на працягу двух гадоў, аднак за першую каманду так і не згуляў.
У 2014 годзе перабраўся ў Грэцыю, дзе спачатку выступаў за клуб Суперлігі «Астэрас», аднак не меў трывалага месца ў аснове. У сезоне 2016/17 гуляў за «Алімпіякос» з Воласа ў трэцім дывізіёне Грэцыі. У кастрычніку 2017 года вярнуўся ў Францыю, далучыўшыся да аматарскага клуба «Амневіль».
У пачатку 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» з Гродна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт"Неман" объявил о подписании Мукама. Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2018 года перайшоў у барысаўскі БАТЭМукам перешел из "Немана" в БАТЭ. У складзе БАТЭ з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей выхадзіў на замену. У студзені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клубБАТЭ объявил об уходе Мукама.
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Актабэ»Еще один экс-игрок БАТЭ подписал контракт с "Актобе" Алексея Баги, дзе гуляў да канца сезона 2021. У красавіку 2022 года папоўніў склад кітайскага клуба «Цындаа Юс Айленд». У пачатку 2023 года далучыўся да аматарскай каманды «АПМ Мец», а ў жніўні 2023 года стаў іграком люксембургскага «Румеланжа».
Міжнародная кар’ера У 2009—2010 гадах выступаў за юнацкую зборную Францыі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020 Уладальнік Кубка Беларусі: 2020
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі ФК Мец Катэгорыя:Ігракі ФК Астэрас Трыпаліс Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Волас Катэгорыя:Ігракі ФК Амневіль Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК Цындаа Юс Айленд Катэгорыя:Ігракі ФК Румеланж