Алёкмінскі Станаві́к () — нагор’е ў Азіяцкай частцы Расіі, на ўсходзе Забайкальскага края, у басейне рэк Алёкма і Шылка.

У сістэму Алёкмінскага Станавіка ўваходзяць сістэма горных хрыбтоў (Тунгірскі, Муройскі, Алёкмінскі Станавік, Урушынскі, Чаромны і інш.) і Верхнеалёкмінская, Ненюнгінская і Тунгірская міжгорныя ўпадзіны. Вышыні да 1908 м (гара Крапоткіна). Пераважна складаецца з гранітаў. Рэльеф пераважае сярэднягорны. На схілах да вышыні 1200 м лістоўнічныя лясы, вышэй — горная тундра, каменныя россыпы, зараснікі кедравага сланіку.

Літаратура

Кулаков В. С. Олёкминский становик, нагорье // Малая энциклопедия Забайкалья: Природное наследие / гл. ред. Р. Ф. Гениатулин. — Новосибирск: Наука, 2009. — 698 с.

Катэгорыя:Геаграфія Забайкальскага края Катэгорыя:Нагор’і Расіі