Барыс Іванавіч Алякса́ндраў (, г. Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі В. І. Гусеў, Н. Я. Трахтэнберг, Н. М. Макляцова). У 1961—1965 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання сельскагаспадарчага будаўніцтва «Белдзіпрасельбуд», 1965—1969 гадах у інстытуце «Белдзіпрагандаль», у 1969—1974 гадах у Фрунзенскім райвыканкаме г. Мінска, 1974—1982 гадах галоўны архітэктар аддзела ў праектным інстытуце «Белмясцпрампраект», у 1982—1993 гадах галоўны архітэктар праектаў у Мінскім філіяле праектнага інстытута «Саюзмашпраект». У 1993—1997 гадах кіраўнік «Персанальнай творчай майстэрні архітэктара Аляксандрава Б. І. пры Саюзе архітэктараў РБ».

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1963 года. Член КПСС з 1968 года.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): крама «Дзіцячы свет» (1966); Мінскі аўтарамонтны завод (1972—1974); Беларускі канструктарска-тэхналагічны інстытут мясцовай прамысловасці з вопытнай вытворчасцю (цяпер Белпласт) па вул. Гусоўскага ў Мінску (1976—1979; 1982); друкарня «Чырвоная зорка» (1979); камбінат надомнай працы і лабараторна-бытавы корпус аўтарамонтнага завода (1980); адміністрацыйна-бытавы і вытворчы карпусы завода мастацкай керамікі ў Радашковічах (1979—1981); інжынерна-лабараторны корпус навукова-вытворчага аб’яднання па вытворчасці прадуктаў з бульбы ў Мінску (1981); фабрыкі мастацкіх вырабаў у Бабруйску (1980) і Слуцку (1981); праект оптыка-механічнага завода ў Мінску (1990); праект адміністрацыйна-бытавога і вытворчага карпусоў вопытнай вытворчасці НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ (1990)Александров Борис Иванович. Распрацаваў праекты прамысловых, інжынерна-лабараторных і адміністрацыйна-бытавых будынкаў у Мінску і Волагдзе.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970).

Літаратура

Спасылкі Александров Борис Иванович

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі