Парнасайт — інтэрнэт-сайт, мэта якога — платнае ці бясплатнае распасюджанне парнаграфіі (порнафільмаў). Парнасайты звычайна падзяляюцца па кірунках (нішах) для кожнай сексуальнай арыентацыі, па розных сексуальных зацікаўленнях (фетышысты, БДСМ і інш.).
Паводле даследаванняў OnlineMBA, на 2010 год 12 % усіх сайтаў у сеціве былі парнаграфічнымі, што складала больш 25 мільёнаў старонак. Пошук у Гугл у 2018 годзе па слове «porno» выдаваў 215 млн вынікаў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Секс-індустрыя Катэгорыя:Парнаграфія Катэгорыя:Электронная камерцыя