Вера Вітальеўна Глаголева (; , Масква — , Бадэн-Бадэн, Германія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, Заслужаная артыстка Расіі (1995)Загад прэзідэнта РФ ад 28.12.1995 № 1325 , , народная артыстка Расіі (2011)Загад прэзідэнта РФ ад 21.03.2011 N 336 .

У кіно дэбютавала ў 1975 годзе, пасля заканчэння школы — гэта быў фільм «На край свету» рэжысёра Радзівона Нахапетава. Фільм атрымаў прыз на кінафестывалі ў Любляне.

Неўзабаве выйшла замуж за Нахапетава і знялася яшчэ ў некалькіх карцінах мужа. Агулам знялася амаль у 50 фільмах, самыя вядомыя з якіх — «Не страляйце ў белых лебедзяў», «Выйсці замуж за капітана», «Нядзельны тата». За галоўную ролю ў фільме «Выйсці замуж за капітана» (1985) Віталя Мельнікава атрымала званне «Найлепшай актрысы 1986 года» па выніках апытання часопісу «Советский экран».

У 1990 годзе дэбютавала як рэжысёр фільма «Зламанае святло», дзе згуляла галоўную ролю. Пасля зняла карціны «Заказ», «Чортава кола». Яе драма «Адна вайна» яшчэ да выхаду ў пракат заваявала больш за дзясятак кінапрэмійПамерла актрыса Вера Глаголева , Звязда, 16.08.2017.

Апошняй карцінай Глаголевай стаў фільм «Дзве жанчыны» па п’есе Івана Тургенева, зняты ў 2014 годзе.

Другі муж Веры Глаголевай — расійскі бізнесмен Кірыл Шубскі. Іх дачка Анастасія Шубская замужам за вядомым хакеістам Аляксандрам Авечкіным.

Спасылкі

Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Рэжысёры Расіі Катэгорыя:Прадзюсары Расіі Катэгорыя:Сцэнарысты Расіі Катэгорыя:Актрысы Расіі Катэгорыя:Памерлі ад раку страўніка