Вялі́кі Піт () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Енісей (басейн Карскага мора).

Даўжыня ракі 415 км. Плошча вадазбору 21 700 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 209Иванов В. В. Большой Пит // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, аб’ём сцёку — 6,596 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Заангарскім плато, вадазбор — у межах Заангарскага плато і Енісейскага кража. Упадае ў Енісей каля пасёлка Усць-Піт. Жыўленне ракі пераважна снегавое, са значнай часткай дажджавога. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 184 км (ад вусця да прыстані Бранка)Малые притоки Енисея. Судоходство и грузоперевозки // Енисейское речное пароходство .

Прытокі: Чыркаты, Мундакан, Чадбухта, Тыры, Ненчаны, Юргулі, Чырымба, Унтугун, Аяхта, Панімба, Немчаны, Бранка, Лендаха, Сцяпанаўка, Шырокая, Сухі Піт, Малая Каменка, Каменка (Правая Каменка), Левая Арлоўка, Арлоўка, Малахава (Малахаўка) і іншыя рэкі і ручаі.

Каля ракі пасёлкі Сухі Піт і Бранка.

Літаратура Большой Пит //

Спасылкі

Иванов В. В. Большой Пит // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Bol’shoy Pit At Baza Sukhoy Pit // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Енісея